У цэнтры ўвагі — добраўпарадкаванне Смілавіч
23.04.2018
—
Разное
|
Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў і яго намеснікі сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Лойка правялі ў Смілавічах рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам сельвыканкамаў і службаў раёна. На павестцы быў шырокі спектр пытанняў, якія тычацца навядзення парадку на тэрыторыі гарадскога пасёлка: грэйдзіраванне, асфальтаванне і падсыпка дарог, уладкаванне дарожных і тратуарных бардзюраў, ліквідацыя стыхійных звалак, знос старых будынкаў, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку і інш.
На сустрэчы абмеркавалі таксама працу ЖКГ у гарадскім пасёлку. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка ахарактарызаваў яе як недастатковую з-за недахопу работнікаў на ўчастку «Смілавічы». Чэрвеньскай ЖКГ, акрамя іншага, рэкамендавалі перагледзець графік вывазу камунальных бытавых адходаў з кантэйнерных пляцовак, зыходзячы з тэхнічных магчымасцяў прадпрыемства. Па кожнаму пытанню адпаведным службам дадзены даручэнні і вызначаны тэрміны выканання. Падобныя рабочыя сустрэчы на базе Смілавіцкага сельвыканкама стануць рэгулярнымі. Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў і яго намеснікі сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Лойка правялі ў Смілавічах рабочую сустрэчу з...
|
|