У дзве змены сеюць яравыя зерневыя культуры ў ААТ «Валевачы». 21.by

У дзве змены сеюць яравыя зерневыя культуры ў ААТ «Валевачы»

24.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Веснавая пасяўная кампанія на Чэрвеньшчыне набрала хаду. Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, яравыя зерневыя на палетках гаспадарак займалі ўжо 4367 гектараў, што складае 40 працэнтаў ад неабходнага.


Злева — галоўны аграном Станіслаў Шчасюк, механізатар на сяўбе Руслан Бут і аграном-хімік Яўген Чарапавіцкі

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Валевачы” пасеялі больш паловы збажыны. Яравы зерневы клін тут – адзін з самых вялікіх у раёне – 1077 гектараў. Карэкціроўка планаў веснавых палявых работ, якая адбылася з-за позняга надыходу вясны, патрабуе ад земляробаў максімальнай самааддачы і засяроджанасці.

Механізатар на падрыхтоўцы глебы Аляксандр Аўчыннікаў

– Штовечар на аператыўнай нарадзе аналізуем зробленае, вызначаемся з аб’ёмам работ на наступны дзень, каб з шасці гадзін раніцы тэхніка без затрымак пайшла ў поле, – распавядае галоўны аграном ААТ “Валевачы” Станіслаў Шчасюк.

– На сяўбе задзейнічаны механізатары Руслан Бут на “МТЗ-3022” з сеялкай “АПП-6Д”, Сяргей Гірынскі на “Фэндзе” з камбінаваны пасяўным глебаапрацоўчым агрэгатам “Рабэ”, а таксама Сяргей Хлебародаў і Уладзімір Пачасуй на “МТЗ-2022” з сеялкай “Ферабокс”, якія працуюць пазменна: з шасці раніцы да чатырох дня і з чатырох да гадзіны ночы. Разлічваем, што праца ў дзве змены дасць нам магчымасць адсеяцца своечасова.


Механізатар Уладзімір Пачасуй (справа) у другой палове дня мяняе Сяргея Хлебародава, які шчыраваў на сяўбе з раніцы

Зазумела, што акрамя тэмпаў сяўбы дбаем і пра яе якасць. Кантроль на выкананнем тэхналогіі ўскладзены на спецыялістаў агранамічнай службы, якія замацаваны за сеялкамі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Веснавая пасяўная кампанія на Чэрвеньшчыне набрала хаду. Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, яравыя зерневыя на палетках гаспадарак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика