Кожную хвіліну лічаць земляробы КСУП «Чырвоны баец». 21.by

Кожную хвіліну лічаць земляробы КСУП «Чырвоны баец»

24.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7071

Звіняць гулам рухавікоў палі сельгаспрадпрыемстваў Кіраўшчыны на поўную моц! Як неахвотна сёлета ішла да нас вясна, як стрымліваліся тэрміны правядзення палявых работ. Многія з іх у мінулыя гады на гэты перыяд былі альбо выкананы, альбо падыходзілі да завяршэння. І ўсё ж час бярэ сваё, вільгаць, якой набракла сёлетняя веснавая глеба, хуткімі тэмпамі пад уздзеяннем сонечнага цяпла і ветрыкаў упітваецца. Дапамагаюць гэтаму і самі працаўнікі палёў, адваёўваючы ў прыроды гектар за гектарам…
Актыўнымі тэмпамі разгарнулася палявая кампанія ў КСУП “Чырвоны баец”. Работы тут вядуцца ў комплексе, адразу на некалькіх участках. У гэтым мы пераканаліся літаральна ўчора, калі пабывалі ў сельгаспрадпрыемстве.
Справа за Паўлавічамі ў накірунку в.Малінаўка Андрэй Новік закрываў у глебе вільгаць. Праз дарогу на магутным “Беларусу-3022” з дапамогай дыскавага агрэгата культываваў глебу Аляксей Масюковіч. Абодва яшчэ дастаткова маладыя механізатары, хаця кожны паспеў ужо назапасіць і ўменні, і вопыт як у валоданні складанай тэхнікай, так і ў выкананні розных відаў сельгасработ. Дарэчы, на закрыцці вільгаці заняты таксама яшчэ адзін адказны механізатар Віктар Аляксееў.
Крыху далей ад гэтых участкаў зазелянела азімая рунь. І ўжо спрытна па полі на вялікіх гумавых колах “бегала” ўніверсальная самаходная машына “Раса”. Як правіла, гэтая лёгкая тэхніка першай выходзіць у поле і працуе на найбольш вільготных участках. Уласнай “Расы”, праўда, у “Чырвоным байцы” няма, а вось гэтую арэндавалі ў суседзяў — КСУП “Барчыцы-агра”. У камандзіроўку на падсеў канюшыны быў адпраўлены Вадзім Башарымаў.
За Юзафінам вялася сяўба яравых зернебабовых. Магутным “Беларусом” кіраваў Аляксандр Макаронак. У размове механізатар адзначыў, што засявае палеткі ён не адзін, а з напарнікам Дзмітрыем Аляксеевым, які змяняе яго ўвечары і працуе ўноч. Дастаўку і пагрузку насення да пасяўнога агрэгата забяспечваюць Віктар Сенчукоў і Юрый Іваніцкі.
Наступны прыпынак рэдакцыйнай легкавушкі — палявы абшар за Полькавічамі. Тут зазелянеўшыя азімыя падкармлівалі КАСам Аляксандр Сіндараў і Яўген Кандраценка.
Каля гэтага ўчастка мы сустрэліся і з галоўным аграномам “Чырвонага байца” Мікалаем Шчурам, які расказаў аб ходзе вядзення работ у гаспадарцы:
— Палявая кампанія, хоць і распачалася пазней звычайнага, зараз увайшла ў звыклую каляіну. Ікнемся выкарыстаць кожную хвліну, каб правесці работы ў аптымальныя тэрміны. У цэлым азімыя культуры перазімавалі добра. Крыху “падмачыла” рэпутацыю веснавая распуціца: вымакла ў агульнай колькасці каля 32 га пасеваў трыцікале. Гэтыя ўчасткі мы плануем перасеяць.
Сяўба ранніх яравых паступова рухаецца да завяршэння. Поўнасцю пасеяны ячмень, які заняў 198 га, зараз засяваем планавыя 280 га зернебабовымі. Перад сяўбой былі праведзены неабходныя тэхналагічныя мерапрыемствы. З восені былі ўнесены арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Арганіка ўносіцца і зараз. На пагрузцы яе заняты вадзіцель “Амкадора” Сяргей Барадзін. Уносяць угнаенні Аляксандр Масюковіч, Віталь Бяляўскі. Дапамогу аказваюць гараджане: Уладзімір Бяляўскі з філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” працуе на трактары.
Азімыя збожжавыя падкормлены на 524 га. Акрамя таго ўнесены хімпрэпараты на 319 га, дзе размешчаны рапс і на 38 га — сурэпіцы.
Літаральна сёння ў гаспадарцы прыступаюць да сяўбы цукровых буракоў, пад якія адведзена 280 га. Глеба пад культуру падрыхтавана, набыта ў дастатковай колькасці насенне. На сяўбе будуць заняты Віталь Бяляўскі і Валерый Дырыкаў.
Пасля гэтага застанецца ў сельгаспрадпрыемстве пасеяць на 600 га кукурузу, 250 га з якіх адвядуць на зерне. У “Чырвоным байцы” не сумняваюцца, што ўсё намечанае будзе выканана ў патрэбныя тэрміны. Настрой у атрада механізатараў — самы што ні на ёсць баявы, бо кожны разумее: прамаруджванне — недапушчальнае, ад кожнай хвіліны залежыць будучы ўраджай.
Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

На здымку: на сяўбе яравых працуюць Аляксандр Макаронак і Віктар Сенчукоў; вядзе падсеў канюшыны Вадзім Башарымаў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звіняць гулам рухавікоў палі сельгаспрадпрыемстваў Кіраўшчыны на поўную моц! Як неахвотна сёлета ішла да нас вясна, як стрымліваліся тэрміны правядзення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика