В Миорах плодотворно провели субботник
25.04.2018
—
Разное
|
>
Пасля доўгай зімы ў красавіку пачынаюць наводзіць парадак на зямлі, добраўпарадкоўваюць вуліцы, паркі, тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, уласных дамоў. Сёлета ў райцэнтры клопатаў дадалося: з рыдлёўкамі, граблямі, іншым гаспадарчым інвентаром прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і проста нераўнадушныя людзі амаль штодня скіроўваліся да новай раённай бальніцы ў дапамогу медыкам і будаўнікам. Дзякуючы намаганням талакі дата ўводу ў эксплуатацыю аб’екта ўсё бліжэй, а здароўю і камфорту пацыентаў паспрыяюць зялёныя насаджэнні, газоны і кветнікі. Зладжана, з добрым настроем пад промнямі зыркага сонейка ля новай бальніцы працавалі і ў рэспубліканскі суботнік. Тэрыторыя для добраўпарадкавання вялікая. Работы хапала ўсім. У будаўнікоў яна разгорнута шырокім фронтам. Актывісты з устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый раёна, а гэта звыш сотні чалавек, размеркаваліся па розных аб’ектах. Многія дапамагалі медыкам складаць новую мэблю, прыбіраць палаты і калідоры ў лячэбным корпусе. З параднага ўваходу рыхтавалі месцы пад газоны і кветнікі. Са двара, акурат насупраць вокнаў радзільнага аддзялення, закладалі хваёвы парк і яблыневы сад. Тут працаваў і старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
Дарэчы, па папярэдніх дадзеных, 21 красавіка ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 6103 жыхары Міёрскага раёна. Для пералічэння налічана 17100 рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах арганізацыі склаў 6,798 тысяч рублёў, на 7,065 тысяч рублёў выканана падрадных работ сваімі сіламі. Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля доўгай зімы ў красавіку пачынаюць наводзіць парадак на зямлі, добраўпарадкоўваюць вуліцы, паркі, тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, уласных дамоў....
|
|