Хойніцкія «грыбкі» маюць славу лепшых у Савецкім Саюзе
25.04.2018
—
Разное
|
Людзі на пенсіі добра ведаюць наш кандытарскі выраб, бо частаваліся ім у дзяцінстве. За дзесяцігоддзі выгляд грыбкоў кандытарскіх «Па-хойніцку» крыху змяніўся. Гадоў пяцьдзесят таму яны былі без глазуры і макавай пасыпкі. Каб даведацца пра сённяшнія сакрэты прыгатавання, накіравалася на камбінат кааператыўнай прамысловасці Хойніцкага райпо, дзе распытала кандытараў і на свае вочы пабачыла, як на самай справе грыбочкі «вырошчваюць». Трапіла ў кандытарскі цэх у адзін з самых гарачых перыядаў. Напярэдадні вялікіх выхадных тут стараліся вырабіць як мага больш грыбочкаў. Але спачатку даведалася ў начальніка камбіната Валянціны Ціханаўны Раманенка пра гісторыю нашага печыва. Рэцэпт грыбочкаў сучаснага выгляду прапанавала вопытны хойніцкі майстар-кандытар Алена Дзмітрыеўна Хадасок у 1972 годзе, калі выкладала ў мясцовай школе кандытараў. Яго ўзгаднілі, і так пачаўся выпуск. У 1974 годзе хойніцкія грыбочкі выклікалі фурор на выставе народных дасягненняў у Маскве, дзе атрымалі першы прыз сярод кандытарскіх вырабаў з усяго Савецкага Саюза. Алена Хадасок атрымала званне Заслужанага кандытара СССР. З таго часу смачныя баравічкі скарылі не аднаго госця раёна, а таму пасля выканання папярэдніх заявак кошыкі з грыбочкамі вязуць у розныя краіны. Ураджэнцы нашага раёна і сёння здзіўляюцца, што смак у гэтай хойніцкай салодкасці зусім як у дзяцінстве. – Нічога дзіўнага, – тлумачыць Валянціна Ціханаўна. – За столькі часу амаль ніводнага інгрэдыента не змянілі ў рэцэпце. Тэрмін прыдатнасці нашых вырабаў – да 15 сутак пры правільных умовах захоўвання. Як прызнаюцца самі кандытары, іх калегі з іншых раёнаў не выказвалі жадання траціць столькі часу на прыгатаванне і афармленне печыва – надта доўгі працэс. Таму ўнікальны хойніцкі прысмак не імкнуцца паўтараць. Нават падобныя на хойніцкія грыбкі з Рэчыцы нельга параўнаць – нашы кандытары адразу знайшлі і адрозненні ў рэцэптуры, і на выгляд яны іншыя – больш простыя ў афармленні. Гатовыя грыбкі трэба пакінуць на некалькі гадзін, каб сіроп добра замацаваў часткі. Потым можна прыступаць да фарбавання. Частку сіропа можна выкарыстаць для прыгатавання глазуры – дадаць у гарачую сумесь дзве лыжкі какава-парашку, добра змяшаць. У цёплую масу трэба акунаць верх грыбка. Таксама дачакацца, пакуль глазур высахне і стане матавай. Тады другую палову сіропа змяшаць з бялкамі ад двух яек да ўстойлівых пікаў. Гэта будзе фарба для ножкі грыбка. Шчодра намазаць ім печыва і адразу паставіць на цукрова-макавую сумесь. Затым даць высахнуць таксама некалькі гадзін. Вось грыбкі і гатовы! Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, мала знойдзецца хайнічан, якія не каштавалі хаця б раз у жыцці мясцовае печыва ў форме ляснога баравічка. Гэты дэсерт мае не толькі выдатны выгляд,...
|
|