На «салодкіх» палетках
27.04.2018
—
Разное
|
У ААТ «Вішнявецкі-агра» да сяўбы цукровых буракоў прыступілі ў ліку першых і да канца красавіка плануюць з гэтай работай справіцца. Даная прапашная культура зойме ў гаспадарцы плошчу 460 гектараў. – Сёлета асаблівую ўвагу ўдзялілі падрыхтоўцы глебы, – гаворыць галоўны аграном Леанід Новік. – Механізатары пастараліся, поле выраўнавана ідэальна і насенне добра загортваецца. Належным чынам угноілі глебу. Высяваем раннія, сярэднія і познія гібрыды, як беларускай, так і замежнай селекцыі. Разлічваем на высокі ўраджай. Аляксандр Рачок сее буракі ўжо больш за тры дзесяцігоддзі. Шчыры, добрасумленны працаўнік. Яго калега Віктар Фурсевіч таксама вопытны сейбіт, з багатым стажам работы. Даручаную справу механізатары заўсёды выконваюць якасна. Галоўны аграном пастаянна кантралюе ход работ на пасяўной. Выязджае на палеткі і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Ганна Трафіменка, каб пацікавіцца ўмовамі працы работнікаў і данесці ім неабходную інфармацыю. На здымку: галоўны аграном Леанід Новік, механізатар Аляксандр Рачок і намеснік дырэктара Ганна Трафіменка. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ААТ «Вішнявецкі-агра» да сяўбы цукровых буракоў прыступілі ў ліку першых і да канца красавіка плануюць з гэтай работай справіцца. Даная прапашная культура зойме...
|
|