Сёння прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару
26.04.2018
—
Разное
|
26 красавіка ў фае райвыканкама прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. На цырымонію былі запрошаны члены выканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама людзі, чые партрэты і прозвішчы змешчаны на Дошцы гонару — лепшыя працаўнікі Шаркаўшчынскага раёна. Са словамі віншавання з гэтай прыемнай нагоды да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Д. М. Ламака. Дзмітрый Міхайлавіч пажадаў людзям, якія сваёй сумленнай і стараннай працай услаўляюць Шаркаўшчынскі край, і надалей прыносіць карысць роднаму раёну, сваёй малой радзіме, сваёй краіне, памнажаючы лепшыя здабыткі шаркаўчан. Кіраўнік раёна ўручыў кожнаму лепшаму працаўніку адпаведнае пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару і кветкі. Ад імя ўзнагароджаных выступіла загадчыца ясляў-сада №1 гарадскога пасёлка Таццяна Антонаўна Собаль, якая падзякавала кіраўніцтву раёна за высокую адзнаку іх працы. Сяргей РАЙЧОНАК. Спіс лепшых працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару У сферы сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін: Іван Іосіфавіч Кандрацкі — вадзіцель ААТ “Княж”; Віктар Уладзіміравіч Красько — вадзіцель ААТ “Ельня-Агра”; Алёна Паўлаўна Шышковіч — загадчыца фермы ААТ “Ельня-Агра”; Аляксандр Казіміравіч Драбовіч — трактарыст-машыніст ААТ “Даватарскі”; Ірына Емяльянаўна Кляпко — жывёлавод ААТ “Даватарскі”; Уладзімір Віктаравіч Данчыкаў — трактарыст-машыніст КУВСП імя Маркава; Галіна Вячаславаўна Ермаловіч — заатэхнік-селекцыянер КУВСП “Гарадзец”; Аляксандр Анатольевіч Каснікоўскі — трактарыст-машыніст КУВСП “Гарадзец”; Ірына Уладзіміраўна Туронак — тэхнік штучнага асемянення сельгасжывёл ААТ “Жвіранка”; Алена Філагрыеўна Сцепулёнак — жывёлавод ААТ “Жвіранка”; Аляксандр Дзмітрыевіч Алексяёнак — трактарыст-машыніст ААТ “Буеўшчына”; Валянціна Фёдараўна Недзведзь — жывёлавод ААТ “Буеўшчына”; Мая Генадзьеўна Пяцько — жывёлавод ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”; Валерый Станіслававіч Радзюк — трактарыст-машыніст ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”; Ігар Мечыслававіч Касцюкевіч — трактарыст УП “Шаркаўшчынскае ПМС”; Лідзія Вітальеўна Брэская — вядучы ветэрынарны ўрач Шаркаўшчынскай райветстанцыі. У сферы паслуг, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі: Станіслаў Ідэльфонсавіч Чаранок — аператар кацельнай УКП ЖКГ; Алёна Францаўна Далецкая — прадавец 6-га разраду магазіна №135 аг. Більдзюгі УП “Саюзкаапгандаль”; Уладзімір Мечыслававіч Струй — вадзіцель 5-га разраду транспартна-тэхнічнага аддзела філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” УП “Полацкая ўніверсальная база”; Віктар Станіслававіч Валяўка — вадзіцель ДБУ-26; Сяргей Мікалаевіч Таўкінь — вадзіцель 4-га разраду Шаркаўшчынскага РГЗ філіяла УП “Браслаўгаз”; Алена Васільеўна Нікіфарава — парыкмахер КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання”; Павел Багуслававіч Рэдзіка — вадзіцель Шаркаўшчынскага філіяла УП “Віцебскаблпаліў”. У сацыяльнай сферы: Аляксандр Васільевіч Цішонак — урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”; Таццяна Антонаўна Собаль — загадчыца яслі-сада № 1 г. п. Шаркаўшчына; Алена Уладзіміраўна Хаданёнак — санітарка Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў; Іосіф Леанідавіч Квач — сацыяльны работнік тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; Яўгеній Яўгеньевіч Ананіч — метадыст раённага Цэнтра рамёстваў. У сферы будаўніцтва, сувязі, транспарту і праваахоўных органаў: Пётр Антонавіч Пачкоўскі — начальнік аддзялення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС; Эдуард Міхайлавіч Фурс — электраманцёр Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак; Віктар Іосіфавіч Шпак — вартаўнік 3-га разраду Дэпартамента аховы; Аляксандр Фёдаравіч Майсяёнак — вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 в. Варонка Шаркаўшчынскага РАНС. Оставить комментарий |
|