У Быхаўскім раёне скралі 200 метраў чыгункі
26.04.2018 17:21
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.mogilev.by 24 красавіка ў міліцыю Быхаўскага раёна паступіла паведамленне ад майстра ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае". Ён заявіў, што на 21-м кіламетры вузкакалейнай чыгункі, якая вядзе на торфараспрацоўку каля вёскі Боўкі Быхаўскага раёна, скрадзена каля 200 метраў рэек. Агульная шкода ад крадзяжу склала 1739,12 рублёў, паведамляе Следча-аператыўная група на месцы здарэння знайшла абсталяванне, схаванае ў лесе, якое зламыснікі выкарысталі для дэмантажу рэек і іх распілоўвання. Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты затрымалі трох жыхароў Быхаўскага раёна — 33 гадоў, 25 і 24. Следчы камітэт пачаў на іх крымінальную справу за крадзеж, учынены групай асоб. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.mogilev.by 24 красавіка ў міліцыю Быхаўскага раёна паступіла паведамленне ад майстра ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае". Ён заявіў, што на 21-м кіламетры... |
|