У Добрушскім раёне цеплавоз збіў падлетка ў навушніках
26.04.2018 20:28
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА У Добрушскім раёне каля вёскі Насовічы зранку 25 красавіка адбыўся няшчасны выпадак з удзелам непаўналетняга, піша газета Дзевяцікласнік ішоў у школу праз чыгуначнае палатно. Чыгунку ён вырашыў перайсці па "народнай сцяжыне" — за 50-70 метраў ад абсталяванага чыгуначнага пераходу. Па дарозе школьнік слухаў музыку ў навушніках, таму не пачуў папераджальны сігнал цеплавоза і трапіў пад цягнік. У цяжкім стане яго шпіталізавалі ў абласную клініку. Праверкай здарэння займаюцца следчыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Добрушскім раёне каля вёскі Насовічы зранку 25 красавіка адбыўся няшчасны выпадак з удзелам непаўналетняга, піша газета "Добрушскі край". ... |
|