Ільнозавадчане рупяцца ў полі. 21.by

Ільнозавадчане рупяцца ў полі

27.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Наперадзе тры выхадныя. І кожны плануе, як іх правесці. Змястоўна будуць адпачываць усе, чыя прафесія не звязана з сельскай гаспадаркай. А вось для вяскоўцаў галоўная задача — палявыя работы.

1 мая — Свята працы. І хлебаробы азнамянуюць яго сваімі стараннем і руплівасцю. Сярод тых, хто правядзе гэты дзень у полі, будуць і льнозавадчане. Згодна з планам, сёлета яны будуць вырошчваць даўгунец на 2200 гектарах. На ўчарашні дзень ім засеяны амаль 630 гектараў. Важкі ўклад у агульную справу ўносіць і механізатар Сяргей Ворсін (на здымку), якому нядаўна даверылі новую сеялку. 

Аснова закладваецца восенню

Эфектыўнасць работы прадпрыемства ў многім залежыць ад ураджайнасці льну. І каб яна была высокай, сяўбу трэба распачынаць у аптымальныя тэрміны, у добра апрацаваную глебу, запраўленую неабходнай колькасцю ўдабрэнняў.

Падрыхтоўка да гэтай адказнай кампаніі пачынаецца з восені: падбіраюцца палі, вядзецца ворыва. Лён — культура патрабавальная: сеяць яе на адным і тым жа ўчастку можна толькі праз сем гадоў. Таму спецыялісты льнозавода дасканала распрацоўваюць план сева­звароту і імкнуцца яго выконваць.

Не ўсе землі па структуры і хімічным складзе падыходзяць для вырошчвання даўгунцу. Плошчы пад яго падбіраюцца па ўсім раёне. А сёлета 500 гектараў будуць засяваць нават у Докшыцкім. Каб упэўніцца ў зладжанасці вядзення палявых работ, дырэктар Пётр Іванавіч Скурко за дзень «намотвае» дзясяткі кіламетраў. Напрыклад, у мінулую сераду Валерый Пупкевіч з сеялкай працаваў каля Свіран, Аляксандр Шыкуць — каля Чашкоўшчыны, Сяргей Ворсін і Сяргей Студзянкоў — каля Жарсцвянкі.



Сяргей Студзянкоў

Унясеннем мікра- і макраэлементаў займаюцца Алег Вайткевіч, Анатолій Кліпа, Ігар Бужэра, Канстанцін Шэршань. На падвозе ўдабрэнняў задзейнічаны Віктар Субач і Міхаіл Мацеша.

Няпроста рыхтаваць глебу механізатарам Яўгенію Райчонку, Вячаславу Дзіковічу. Участкі неаднародныя: па краях зямля перасыхае, у цэнтры тэхніка буксуе або наадварот. Каб добра апрацаваць глебу, прыходзіцца рабіць па некалькі слядоў.

Большасць тэхнікі служыць па шмат гадоў, таму здараюцца паломкі. Вось і ля Жарсцвянкі спатрэбіўся рамонт культыватару. Тэрмінова з тэхнічнай дапамогай выехаў у поле вопытны газаэлектразваршчык завода Уладзімір Мусік.



Уладзімір Мусік

Абнавілі машынна-трактарны парк

— Сёлета машынна-трактарны парк крыху абнавілі, — расказваў П. І. Скурко. — За сродкі, выдзеленыя з абласнога бюджэту, набылі некалькі адзінак новай тэхнікі. «Кіраўцаў» даверылі вопытным механізатарам Дзмі­трыю Скурацёнку і Віктару Пузану, якія пасля “абкаткі” прыступілі да чызелявання. На адным новым «Беларусе-3522» з плугамі працуе Іван Загурскі, на другім з сеялкай — Аляксандр Аліноўскі. Новыя сеялкі асвойваюць Сяргей Студзянкоў і Сяргей Ворсін.

Бесперабойна дастаўляюць насенне ў поле вадзіцелі Антон Спрагоўскі і Віктар Паўлаў. Загружаць яго ў сеялкі дапамагаюць рабочыя завода.

Пры выбары насення перавага аддаецца суперэлітным сартам «ласка», «веста», «гранд», «васілёк». Усе яны беларускай селекцыі. У сувязі з тым, што з-за дрэнных умоў надвор’я мінулай восенню не ўдалося нарыхтаваць неабходную колькасць уласнага насення, з абласнога бюджэту былі выдзелены сродкі на яго набыццё. 

Увогуле даўгунец у раёне бу­дзе вырошчвацца амаль на 3000 гектараў. Па 100 з іх — у СП «Ляхаўшчына-агра» і «Дунілавічы-агра», па 150 — у ААТ «Камайскі-агра» і «Кураполле-агра», 200 — у ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Лён трэба сеяць у цёплую, вільготную глебу. Каб усходы былі дружнымі, трэба не ўпусціць лепшых агратэхнічных тэрмінаў. Таму да гэтай работы прыступілі і вышэйназваныя гаспадаркі.

Удзячныя за дапамогу

Аб’ём веснавых работ у полі льнозавадчанам трэба выканаць вялікі. Сваіх рабочых рук не дастаткова. Таму, згодна з распараджэннем райвыканкама, дапамогу ім аказваюць работнікі дзяржаўнага каледжа, лясгаса, філіяла “ДЭУ-33”, ААТ «Паставымэбля» і іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Работай усіх кіраўніцтва завода задаволена і выказвае ўдзячнасць за разуменне і руплівасць.

Усе, хто заняты на палявых работах, забяспечваюцца абедамі і падвячоркамі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Наперадзе тры выхадныя. І кожны плануе, як іх правесці. Змястоўна будуць адпачываць усе, чыя прафесія не звязана з сельскай гаспадаркай. А вось для вяскоўцаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика