Правілы аднолькавыя для ўсіх. 21.by

Правілы аднолькавыя для ўсіх

28.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыдні ў рамках комплексу мерапрыемстваў па папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч і інспектар дарожна-патрульнай службы Алег Хайко наведалі заняткі секцыі мота і картынгу, якая працуе ў Чэрвеньскай РАС ДТСААФ. Падчас гутаркі з яе юнымі наведвальнікамі яны распавялі пра здарэнні, да якіх прыводзіць неабачлівасць матацыклістаў, пра парадак атрымання вадзіцельскага пасведчання катэгорый “А”, “А1” і “АМ”, а таксама пра адказнасць за кіраванне транспартам без правоў.


Комплекс мерапрыемстваў па папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, які Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на Чэрвеньшчыне з 20 да 30 красавіка, мае на мэце павысіць узровень бяспекі дарожнага руху і знізіць цяжар наступстваў аварый з удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў. Супрацоўнікі ДАІ разам з добраахвотнымі дружыннікамі ладзяць рэйды па спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху матацыклістамі, выяўленню канструктыўна змененых і незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў, мапедаў. Адмысловая ўвага надаецца месцам правядзення забаўляльных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў для моладзі, месцаў адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні ў рамках комплексу мерапрыемстваў па папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика