В ходе республиканской акции «Наш животновод». 21.by

В ходе республиканской акции «Наш животновод»

28.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Падчас рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» у раёне адзначаны ўзнагародамі лепшыя фермы і работнікі важнейшай галіны сельгасвытворчасці. 

 

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель падкрэсліў, што ўсе аператары і даглядчыкі, загадчыкі ферм і слесары-наладчыкі, ветурачы і зоаветспецыялісты заслугоўваюць падзякі. Іх праца нялёгкая. Тых, хто дасягае высокіх паказчыкаў, трэба асабліва ўшаноўваць. Яны ўкладаюць у работу ўсё ўменне, вопыт, калі трэба — і ўласны час. Любяць сваю справу і адданыя ёй.


 Акцыю «Наш жывёлавод» ініцыяваў рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Яе мэта — адзначыць лепшых, падзякаваць ім за працу. Кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі пабываў ва ўсіх гаспадарках і ўручыў перадавікам падарункі. Калектывы лепшых МТФ атрымалі электрачайнікі.


— Гарачая гарбата на ферме — сімвал яднання, таварыскасці і шчырай сумеснай працы. Мяркую, што электрачайнікі не застояцца на паліцах і паспрыяюць яшчэ больш зладжанай працы ў калектывах, — падкрэсліў Леанід Хахель.

На здымку: У час уручэння ўзнагарод калектывам МТФ «Слабада» у ААТ «Гвардзейскі» і МТФ «Гараўцы» ў ААТ «Туркова».

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Падчас рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» у раёне адзначаны ўзнагародамі лепшыя фермы і работнікі важнейшай галіны сельгасвытворчасці. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика