Пад аварыйным мостам у Лунінецкім раёне аднавілі рух цягнікоў
29.04.2018 12:26
—
Разное
|
Фота: МНС Пад аварыйным мостам у Лунінецкім раёне аднавілі рух цягнікоў. Дзеля гэтага ўсталявалі часовыя апоры, якія падтрымаюць канструкцыі пуцеправода, Аварыйная сітуацыя адбылася на мосце ў суботу, 28 красавіка — у 14.35 у МНС паступіла паведамленне аб нахіленні аўтамабільнага пуцеправода, размешчанага на 363-м км аўтадарогі М10 мяжа Расіі — Гомель — Кобрын. Інцыдэнт здарыўся падчас правядзення рамонтных працаў: на адной з жалезабетонных апораў з’явілася расколіна, таму мост пахіліла. Мост мае 2 паласы, яго працягласць — 70 метраў, шырыня — 14 метраў. Пад ім праходзяць дзве чыгуначныя галінкі — па адной у кожным кірунку. Рух аўтатранспарта праз мост перакрылі, спынілі таксама цягнікі, якія ішлі пад пуцеправодам. Пасажыраў чыгункі ад станцыі Люша да станцыі Дзятлавічы перавозілі аўтобусамі. У ноч на нядзелю былі ўсталяваныя часовыя апоры, што дазволіла зноў пусціць цягнікі. Аўтамабілі пускаюць аб’язнымі шляхамі. Спецыялісты працягваюць абследаванне канструкцыяў моста. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пад аварыйным мостам у Лунінецкім раёне аднавілі рух цягнікоў. Дзеля гэтага ўсталявалі часовыя апоры, якія падтрымаюць канструкцыі пуцеправода,...
|
|