"Смех заваёўвае Сусвет" – гэта новы праект бібліятэкі А.С, Пушкіна і Брэсцкай творчай суполкі - фото
01.05.2018 15:52
—
Разное
|
Смех заваёўвае Сусвет. Пад такой назвай прайшла творчая сустрэча-гумарына ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, арганізаваная сумесна з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікам Беларусі. “Смех заваёўвае Сусвет” гэта новы, сумесны праект бібліятэкі А.С, Пушкіна і Брэсцкай творчай суполкі. Галоўная яго мэта – сяброўства літаратараў краін свету, а тэма гумар у творчасці пісьменнікаў. Першымі гасцямі вечарыны гумару сталі ўдзельнікі Украінскага навукова-педагагічнага саюза “Берагіня”. Смех ва ўсе часы аб’ядноўваў людзей, даваў мажлівасць пайсці на кампраміс, адступіць ад благога, стаць самім сабою. “Гумар – гэта агульначалавечы набытак, праўда, у кожнай нацыі ён свой. У славянскіх народаў, – як адзначыла намеснік старшыні Брэсцкага аддзялення СПБ, паэтка Любоў Красеўская, – гумар падобны. Мы вельмі ахвотна смяемся над сваімі слабасцямі, а, як вядома, смяяцца над сабою можа толькі моцны чалавек”. Пад час гумарыны прагучалі вершы, гумарэскі, гісторыі і песні на беларускай, рускай, украінскай мовах. Свае творы зачыталі – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, паэтка, празаік, драматург Зінаіда Дудзюк, празаік, паэт Расціслаў Бензярук, паэт, журналіст Георгій Тамашэвіч, вядомы пісьменнік, аграрый Аляксей Скакун і іншыя творцы; зачыталі і праспявалі ўкраінскія вершы і песні Аляксандр Саўчанка і кіраўнік “Берагіні” Віктар Місіюк. Вядома, пісьменнікі ў такой справе сапраўдныя майстры. Бо менавіта ім падуласна асаблівая назіральнасць і ўменне ў час усё занатоўваць. Напрыклад, Віктар Рэчыц – паэт-гумарыст, сатырык, не толькі зачытаў свае вершы, але падзяліўся з калегамі па пяры і аматарамі літаратуры тым, што свой гумар бярэ з паўсядзённага жыцця, надзяляе яго паэтычнымі радкамі, а пасля адпраўляе на старонкі часопіса “Вожыка”, “Літаратуры і мастацтва” і другіх літаратурных выданняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Смех заваёўвае Сусвет" – гэта новы праект бібліятэкі А.С, Пушкіна і Брэсцкай творчай суполкі - фото Смех заваёўвае Сусвет. Пад такой назвай прайшла творчая сустрэча-гумарына ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, арганізаваная сумесна з...
|
|