Жыхар Баранавіцкага раёна загінуў ад супрацьтанкавай гранаты, якую ён пілаваў
01.05.2018 19:00
—
Разное
|
Фота: pixabay.com 29 красавіка ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна адбылася трагедыя — загінуў чалавек, піша Прыкладна ў 16.30 у дзяжурную частку Баранавіцкага РАУС паведамілі пра вубух у Дзераўной. Як выявілася, узарвалася супрацьтанкавая граната ПГ-7. Мяркуецца, што яе спрабаваў у хляве ў двары свайго дома распілаваць ручной нажоўкай 61-гадовы мясцовы жыхар. Паведамляецца, што мужчына загінуў на месцы выбуху. У хляве ён быў адзін. Дарэчы, падобны выпадак у раёне адбыўся ў верасні 2014 года. Тады ў вёсцы Лясна загінуў 33-гадовы мужчына, калі спрабаваў шліфавальнай машынкай распілаваць супрацьтанкавы снарад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 29 красавіка ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна адбылася трагедыя — загінуў чалавек, піша intex-press.by. Прыкладна ў 16.30 у дзяжурную частку...
|
|