В Осиповичском районе прошло выездное заседание президиума райсовета депутатов. 21.by

В Осиповичском районе прошло выездное заседание президиума райсовета депутатов

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На днях адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад началам старшыні Сяргея Сувеева, на якім разглядалася пытанне “Аб рабоце па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў на тэрыторыі сельсаветаў”. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук і кіраўнікі сельвыканкамаў.

Першы прыпынак зрабілі каля добра вядомага землякам помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, які размешчаны ў горадзе па вуліцы Сумчанкі. Абеліск устаноўлены ў 1968 годзе. На плітах — прозвішчы 726 ахвяр, астатнія пахаваныя невядомыя. Догляд за помнікам ажыццяўляюць УКП ЖКГ і ААТ “АЗАА”.


Затым спыніліся ў Вяззі каля скульптурна-мемарыяльнага комплексу загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай землякам (на здымку), які быў адкрыты ў 1987 годзе. Размешчаны ён на тэрыторыі, замацаванай за работнікамі мясцовага Дома культуры. Іх рук справа — высаджаныя ўздоўж дарожкі, што вядзе да святыні, кветкі. Дарэчы, вось-вось ужо зацвітуць ярка-чырвоным колерам цюльпаны і парадуюць тых, хто прыйдзе сюды ў Дзень Перамогі.

Далей — дарога на Бозак. У цэнтры вёскі — магіла ахвярам фашызму. Яны згарэлі ў агні 10 мая 1944 года. У 1980 годзе тут паставілі помнік, вакол — 22 пліты з прозвішчамі мірных жыхароў, воінаў і партызан. За парадак адказваюць філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, Ліпенскі сельвыканкам і школьнікі з Вязаўніцы.

Яшчэ адно святое месца — у памяць сяльчан з Брыцалавіч, загінуўшых у агні ў студзені 1943 года. Магіла, на якой у 1971 годзе ўстаноўлены абеліск, знаходзіцца ў цэнтры вёскі. А мемарыяльны комплекс, што складаецца са скульптурнай фігуры хлопчыка на 4-гранным пастаменце, 6 бетонных пліт з імёнамі і такой жа стэлы, з’явіўся тут у 1977-м. Прысутныя звярнулі ўвагу на паступовае разрушэнне верхняй часткі бетоннай стэлы. На месцы першага помніка працавалі салдаты вайсковай часці 42707. Акрамя іх, мемарыял даглядаюць і “белшынаўцы”, мясцовае лясніцтва і дрэваапрацоўчы цэх з Ліпеня.

Усяго ў раёне налічваецца 136 воінскіх пахаванняў. Летась з розных крыніц фінансавання на іх добраўпарадкаванне накіравана каля 12 тысяч рублёў, — адзначыла Ірына Раманчук. Стан сёння можна лічыць здавальняючым. Рэгулярна праводзіцца касметычны рамонт. Аднак некаторыя патрабуюць рэстаўрацыі, і мемарыяльны комплексБрыцалавічы”таксама. Плюс не аформлены дакументы па ўстаноўцы ахоўных зон на 6 помніках, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей краіны. Падтрымка дарог, што вядуць да месцаў пахаванняў, — таксама задача актуальная. Некаторыя з іх знаходзяцца ў Дзяржаўным лясным фондзе, часткана балансе ДРБУ 199. Адказным за добраўпарадкаванне помнікаў і дарог нельга забывацца пра ўскладзеныя на іх абавязкі, каб і праз пакаленні не страцілася памяць пра тых, каму мы абавязаны жыццём.

Улічваючы важнасць узнятага пытання, кантроль за належным  утрыманнем воінскіх пахаванняў, помнікаў і памятных знакаў з боку старшынь сельсаветаў павінен быць пастаянны, каб не было сорамна перад людзьмі, якія могуць не толькі на святы, а і ў любы момант пры-ехаць-прыйсці да гэтых святыняў, — падсумаваў вынікі выязнога пасяджэння Сяргей Сувееў.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад началам старшыні Сяргея Сувеева, на якім разглядалася пытанне “Аб рабоце па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика