У Пінску кіроўца-бяспраўнік збіў на пераходзе 2-гадовае дзіця
05.05.2018 16:56
—
Разное
|
![]() Месца здарэння. Фота ДАІ У Пінску кіроўца-бяспраўнік збіў 2-гадовую дзяўчынку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як паведамляе , здарэнне адбылося ўвечары 4 траўня. 31-гадовы жыхар Івацэвічаў ехаў ад вуліцы Ільіна да вуліцы Першамайскай і там пад колы яго машыны трапіла дзіця. Дзяўчынка шпіталізаваная з траўмамі. Па факце ДТЗ вядзецца праверка. Пры гэтым ужо вядома, што вінаваты ў здарэнні кіроўца дагэтуль 8 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца здарэння. Фота ДАІ У Пінску кіроўца-бяспраўнік збіў 2-гадовую дзяўчынку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як паведамляе gaibrest.by, здарэнне адбылося...
|
|