Адбыўся вечар-сустрэча з пісьменнікам Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам - фото. 21.by

Адбыўся вечар-сустрэча з пісьменнікам Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам - фото

06.05.2018 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц адбыўся вечар-сустрэча з пісьменнікам, кандыдатам філасофскіх навук, членам Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55336.php

Адбыўся вечар-сустрэча з пісьменнікам Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам

Зіновій Кірылавіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў вёсцы Лышча Пінскага раёна ў сям’і хлебаробаў. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, працаваў літсупрацоўнікам, затым загадчыкам аддзела газеты “Звязда” і “Советская Белоруссия”. Зараз Зіновій Кірылавіч – галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня».

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся землякі Зіновія Прыгодзіча, навучэнцы Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа, члены клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”, бібліятэкары. Зіновій Прыгодзіч расказаў пра сябе, сваю малую радзіму, пра творчы шлях, пра няпростую працу, творах і героях сваіх публікацый. На творчай сустрэчы аўтар расказаў пра сваю новую кнігу «Постаці: З цэлым народам гутарку весці…», якая змяшчае дзесяць гутарак з вядомымі дзеячамі беларускай культуры ў сферы літаратуры, музыкі, тэатра, малярства, скульптуры.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55336.php

Адбыўся вечар-сустрэча з пісьменнікам Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам

Перад прысутнымі выступілі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Іванаўна Ляшук і Анатоль Іванавіч Шушко. Цікавым, павучальным і эмацыйным быў аповед класнага кіраўніка Зіновія Прыгодзіча Яўгеніі Антонаўны Малашчыцкай. З вялікім захапленнем Зіновій Кірылавіч слухаў выступленні сваіх аднакласніц Анастасіі Максімаўны Побат і Аляксандры Уладзіміраўны Кавалёвай. Таксама выступілі зямлячкі Зіновія Кірылавіча бібліятэкар Лышчанскай сельскай бібліятэкі Марыя Іванаўна Прыгодзіч і паэтка Жана Мікалаеўна Верыч. У завяршэнні сустрэчы выступіла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Алёна Іванаўна Анташук. У бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч падарыў 87 экзэмпляраў кніг: “Постаці: З цэлым народам гутарку весці”, “Постаці: Сэрца мільёнаў падслухаць біцця…”, “Далёкае-блізкае”, “Сейбіты”, “Зямныя вузлы”, “Пути и перепутья”, “На земле Ямато”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц адбыўся вечар-сустрэча з пісьменнікам, кандыдатам філасофскіх навук, членам Беларускага саюза...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика