Гэты тыдзень у Беларусі будзе цёплым
07.05.2018 14:36
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні. Пра гэта агенцтву Надвор'е будзе пераважна залежаць ад антыцыклону, які раскінуўся над поўначчу Еўропы. Дзякуючы яму на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца сонечнае, сухое і цёплае надвор'е. Толькі па поўдні Беларусі ёсць верагоднасць кароткачасовых дажджоў. У аўторак, 8 траўня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі зранку і ўдзень па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 8 да 14 градусаў цяпла, месцамі — +4...+7 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць 20-25 са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе краіны — да 27 вышэй за нуль. У сераду, 9 траўня, таксама ападкаў не чакаеацца. Толькі зранку і ўдзень у асобных раёнах па поўдні Беларусі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы і зранку будзе +6...+13 градусаў, у другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да 20-26 са знакам "плюс". У чацвер, 10 траўня, таксама кароткачасовыя дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе Беларусі. Уначы тэмпература паветра будзе 8-14 цяпла, па паўночным усходзе — +5...+7 градусаў. Днём чакаецца ад 19 да 26 вышэй за нуль. Пераважна без ападкаў будзе і ў пятніцу, 11 траўня. Толькі ў асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы слупок тэрмометра пакажа 5-12 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе — 3-4 градусы цяпла. Удзень будзе ад +17 па ўсходзе да +25 па паўднёвым захадзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі...
|
|