У мінскім рэстаране ўпала пад'ёмная платформа, загінула 85-гадовая жанчына. 21.by

У мінскім рэстаране ўпала пад'ёмная платформа, загінула 85-гадовая жанчына

07.05.2018 17:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: sb.by

У будынку мінскага рэстарана "Лідо" (вуліца Кульман, 5а) з узроўня другога паверха ўпала пад'ёмная платформа закрытага тыпу для інвалідаў. У той момант на ёй была 85-гадовая жанчына. Яна атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная, інфармуе прэс-служба Дзяржпрамнагляду. Партал tut.by дадае, што ёй зрабілі аперацыю, але пенсіянерка памерла.

Здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны раніцы 6 траўня. Жанчына, якая пры хадзьбе абапіралася на палку, хацела спусціцца з другога паверха. Вядома, што пад'ёмная платформа была ўсталявана ў будынку ў 2013 годзе (выраблена яна была на год раней), яна можа падымаць да 225 кг грузу. Мяркуецца, што платформа магла ўпасці з-за абрыву цягавых канатаў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: sb.by У будынку мінскага рэстарана "Лідо" (вуліца Кульман, 5а) з узроўня другога паверха ўпала пад'ёмная платформа закрытага тыпу для інвалідаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика