Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

08.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні паступілі 2 паведамленні аб крадзяжах з дачных дамоў; выяўлены 2 міны часоў вайны; у бальніцу дастаўлена асіпаўчанка, збітая мужам; падчас санкцыянаваных аглядаў у 2 жыхароў раёна выяўлена 160 л афарбаванага дызпаліва.

Увага! З 16 па 19 мая праводзіцца СКМ «Нелегал» з мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем на тэрыторыі раёна замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

РАСК

Па матэрыялах АБЭЗ узбуджаны 2 крымінальныя справы ў дачыненні да 2 службовых асоб сельгаспрадпрыемства, якія ў красавіку мінулага і лютым бягучага года выкралі 4 электрарухавікі з рэдуктарамі на суму звыш 1680 руб.;  5 спраў датычацца фактаў хабарніцтва работнікам камунальнага прадпрыемства; 1 — незаконнага налічэння сабе ў 2016 годзе матэрыяльнай дапамогі да адпачынку былым бухгалтарам лячэбна-прафілактычнай установы.

ДАI

4 мая ў 22.40 у аг. Вяззе жыхар Вязаўніцы на “Аўдзі” наехаў на непазначанага святлоадбівальнымі элементамі адзення 31-гадовага пешахода, які памёр на месцы здарэння. Узбуджана крымінальная справа.

Увага! 4 мая стартаваў тыдзень дзіцячай бяспекі, накіраваны на папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей.

РАНС

1 мая агнём знішчаны дах і маёмасць хлява ў райцэнтры, 6 — дах гаспабудовы ў в. Дварок.

Увага! З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання гібелі ад пажараў, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей з 11 мая па 1 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які 2 мая ў забароненым для рыбалкі месцы з выкарыстаннем незаконнай прылады лоўлі здабыў 13 асобін рыбы, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю на суму звыш 2719 руб.

Складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі, 13 — за парушэнне правілаў рыбалоўства, у іх ліку 4 з прыкметамі крымінальнай дзеі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні паступілі 2 паведамленні аб крадзяжах з дачных дамоў; выяўлены 2 міны часоў вайны; у бальніцу дастаўлена асіпаўчанка, збітая мужам; падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика