“Мая любімая раёнка” ўпісалася ў свята і прыцягнула сваіх прыхільнікаў
10.05.2018
—
Разное
|
Ірына Пятроўа Сакарэнка на свяце Перамогі была першай падпісчыцай – падпісалася на паўгоддзе, каб да самага канца 2018-га газета прыходзіла ёй дамоў. – Без газеты ніяк, бо гэта навіны, інфармацыя, якую хочацца атрымоўваць не па чутках, а з кампетэнтнай крыніцы, – падзялілася лідчанка. – Мне, як чытачу, газета падабаецца, у прыватнасці, за тое, што ў ёй няшмат рэкламы. Многа рознай інфармацыі, на любы густ. Колькі буду жыць, столькі буду выпісваць. Алена Пятроўна Ганчарова, таксама адна з пастаянных нашых падпісчыц, працягнула падпіску і надалей. “Сабе выпісваю “Лідскую”, мужу – красворды, – гаворыць яна. – З газетай сябрую, колькі сябе памятаю”. У ліку падпісчыц была і Марыя Міхайлаўна Бурак. “Люблю чытаць усё, асабліва ж – артыкулы Таццяны Кудрашовай аб падарожжах… Тады ўспаміаню сваю маладосць”, – дзеліцца жанчына. Ірына Глінская таксама падпісалася на раёнку адразу на паўгоддзе. “Выпісваць ці не, такую гзету, як “Лідская”, для мяне справа несумненная, – падзялілася яна. – Бо гэта сур’ёзнае выданне, інфармацыі якога давяраеш. Газета, якая ў нашым супярэчлівым свеце прытрымліваецца правільнай лініі і дае чытачу шмат цікавых матэрыялаў. Мне падабаецца, што на яе старонках узнімаюцца важныя тэмы з жыцця, якія прапускаюцца праз прызму журналісцкага светабачання. І яшчэ мне вельмі падабаецца, што вы выходзіце да сваіх падпісчыкаў, робіце крок насустрач і нават дорыце падарункі”. Многія лідчане падыходзілі да стойкі “Лідскай газеты” выказаць свае думкі, меркаванні аб прачытаных артыкулах, заўвагі з жыцця і нават уражанні аб свяце. Ірына Пятроўна Сакарэнка, прайшоўшыся па святочнай пляцоўцы, вярнулася, каб падзяліца сваімі думкамі аб цэнах ў выязным гандлі, Іван Кандратовіч, пастаянны чытач рубрыкі “Лідчына спартыўная”, выказаў не толькі падзяку яе аўтару, Яўгену Арэхву, але і пажаданне – пісаць аб розных відах спорта. “Ці заўважылі вы на сённяшнім шэсці калектываў, колькі ў нас спартсменаў?! Дзяржава ўкладвае шмат сродкаў у развіццё спорту. Маленькія хлопчыкі і дзяўчаткі нясуць вялізныя жмуткі медалёў – столькі ў іх перамог!” Яшчэ адзін наш чытач выказаў сваё меркаванне аб артыкуле ў святочным нумары. Што асабліва прыемна, давялося пачуць шмат добрых слоў у адрас самой “Лідскай газеты”: гучалі словы падзякі і віншаванні з нагоды атрымання адной з найвышэйшых узнагарод у журналісцкім асяроддзі – статуэткі “Залатая літэра”. Нашым падпісчыкам мы ўручалі сувеніры – на прыемны ўспамін аб газеце. Дарэчы, многія лідчане падпісваюцца менавіта падчас святаў і падобных акцый і ўжо рэгулярна атрымоўваюць падарункі. Алена Пятроўна Ганчарова, напрыкад, сабрала камплект стаканаў з сімволікай Ліды вытворчасці ААТ “Шклозавод “Нёман”. Не першы, і нават не другі падарунак ад “Лідскай газеты” і ў сям’і нашых пастаянных падпісчыкаў, Наталлі Яфімаўны і Лазара Львовіча Хейфецаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шэрагу святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі адбылася і акцыя “Лідскай газеты” “Мая любімая раёнка”. Супрацоўнікі рэдакцыі і аператар паштовай сувязі...
|
|