У Мінску мужчына перабягаў праспект Дзяржынскага і трапіў пад фуру
10.05.2018 12:42
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ У Мінску мужчына перабягаў праспект Дзяржынскага і трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося раніцай 10 траўня. Як паведаміла інфармацыйнаму агенцтву супрацоўніца ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка, аўтамабіль Scania рухаўся па другой паласе праспекта з боку вуліцы Ясеніна ў накірунку МКАД, калі на праезнай частцы раптоўна з'явіўся пешаход. 30-гадовы мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. У яго заўважылі "прыкметы алкагольнага ап'янення". Праводзіцца разбіральніцтва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Мінску мужчына перабягаў праспект Дзяржынскага і трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося раніцай 10 траўня. Як паведаміла інфармацыйнаму агенцтву...
|
|