У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца
10.05.2018 12:42
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: sb.by У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, здарэнне адбылося ў сераду, 9 траўня, у адным з дамоў на Інтэрнацыянальнай вуліцы. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы. Яе труп каля 16-й гадзіны знайшлі прахожыя. Вядома, што школьніца 2000 года нараджэння. Пакуль гаворка ідзе пра няшчасны выпадак. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: sb.by У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка,... |
|