У Дзнь Перамогі ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС
11.05.2018
—
Разное
|
9 мая на пляцоўцы каля райаддзела міліцыі ў параднай форме выстраіліся супрацоўнікі гэтага падраздзялення.
Начальнік РАУС Аляксандр Клімянкоў павіншваў іх са святам – Днём Перамогі, пажадаў, каб страшныя падзеі, якія ўзрушылі свет у 40-я гады, засталіся ў далёкім мінулым і ніколі больш не паўтарыліся. Каб міліцыянеры ахоўвалі толькі грамадскі парадак і не прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўшанаваны некаторыя супрацоўнікі. Старшаму лейтэнанту Уладзіміру Грышкевічу начальнік райаддзела міліцыі ўручыў падзяку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама за ўмелыя дзеянні і праяўленую ініцыятыву. Віктара Паховіча і Генадзя Севасцея павіншавалі з днём нараджэння. Акрамя гэтага апошняга віноўніка ўрачыстасці, які быў кіраўніком групы па прыёме экзаменаў і выдачы вадзіцельскіх дакументаў МРЭА ДАІ, правялі на заслужаны адпачынак. Генадзь Іванавіч аддаў службе ў міліцыі больш за 39 гадоў свайго жыцця. Па традыцыі ён уручыў пагоны старшага сяржанта міліцыі сяржанту Яраславу Чункевічу і табельную зброю – пісталет Макарава – маладому прапаршчыку Аляксею Рожку.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 мая на пляцоўцы каля райаддзела міліцыі ў параднай форме выстраіліся супрацоўнікі гэтага падраздзялення. |
|