Газета «Прамень» – на форуме-выставе «СМІ ў Беларусі». 21.by

Газета «Прамень» – на форуме-выставе «СМІ ў Беларусі»

12.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

120518c

У Мінску ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» адбылася ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Яна сабрала больш за 400 газет, часопісаў, тэлеканалаў, радыёстанцый і інтэрнэт-рэсурсаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Кітая і іншых краін.

У выставе брала ўдзел і наша раённая газета. Прэзентацыя «Праменя» адбылася ў першы дзень работы цэнтра.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк зачытаў прывітальны адрас Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям выставы: «СМІ павінны фарміраваць канструктыўную грамадскую думку праз своечасовую і аб’ектыўную падачу матэрыялаў, праз шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Перакананы, што такая прадстаўнічыя міжнародная пляцоўка паспрыяла аб’яднанню грамадства, сцвярджэнню ідэй міру і добрасуседства».

Віншуючы журналістаў з прафесійным святам – Днём друку, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч зазначыў: «Хацелася б, каб усе мы заставаліся ў памкненнях да адлюстравання светлых інтарэсаў нашага грамадства і краіны».

Каля стэнда Мінскай вобласці было шматлюдна. Прэзентаваць нашу «раёнку» дапамагала дзяржаўная ўстанова культуры «Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці» ў вёсцы Яблынаўка. Марына Халецкая і Ала Янская прапагандавалі не толькі «Прамень», але і народную творчасць ва ўсіх яе праявах. Удзельнікам і гасцям выставы «СМІ ў Беларусі» была прадстаўлена выстава народных вырабаў, праведзена кэш-гульня «Скарбы Міншчыны», паказаны майстар-клас па саломапляценні і праведзены вясельны абрад «Тры ручнікі».

Рэдакцыя нашай «раёнкі» прадаставіла на выставу свае газеты, календары, сувенірную прадукцыю з лагатыпам «Праменя». Было вельмі прыемна, што гледачы і слухачы зацікавіліся нашай прэзентацыяй, што моладзь з задавальненнем прымала ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзіла наша прэзентацыйная група. Удзельнікі выставы з задавальненнем паслухалі аповед загадчыцы Цэнтра народнай творчасці Марыны Халецкай пра яго дзейнасць, пра тое, як збіраюцца матэрыялы і экспанаты для выставачнай залы, як арганізуюцца святы, абрадавыя мерапрыемствы, пра традыцыйныя рамёствы, якія бытуюць на Стаўбцоўшчыне. Многія ўдзельнікі выставы нават пажадалі набыць самаробныя лялькі, карзіны, цацкі-абярэгі, бусы і іншае. Калі ж я пачула ацэнку: «Малайцы, стаўбчане! Так трымаць! І газету прыемна вашу чытаць, і людзі ў вас цікавыя, таленавітыя», – то адчула, што працуем мы не дарэмна.

Я як рэдактар газеты «Прамень» таксама хачу выказаць словы падзякі ДУК «Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці» ў вёсцы Яблынаўка за аказаную дапамогу і падтрымку ў прэзентацыі нашай газеты на міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі».

Выстава – гэта свята, якое натхняе на новыя творчыя здзяйсненні, таму хочацца жыць і працаваць на славу нашай Радзімы.

На здымках: падчас працы выставы.

Нэлі АСТРЭЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» адбылася ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Яна сабрала больш за 400 газет,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика