У Гомелі на пажары ў кватэры пацярпелі два чалавекі
13.05.2018 13:28
—
Разное
|
![]() Фота: МНС У Гомелі на пажары ў кватэры пацярпела два чалавекі. Як прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ўдзень 12 траўня ў шматкватэрным доме па вуліцы 50 гадоў завода Гомсяльмаш. На момант прыбыцця выратавальнікаў з вакна кватэры на першым паверсе ішоў дым, а ў кватэры заставаўся гаспадар — мужчына 1941 года нараджэння і яго сын, 1973 года нараджэння. Жонка гаспадара была на лецішчы. Абодвух мужчын выратавальнікі знайшлі ў задымленым памяшканні, пасля чаго перадалі медыкам. Бацька атруціўся прадуктамі гарэння, у сына апёкі галавы і кісцяў рук 2-й ступені. Агонь патушылі. Згарэла маёмасць на балконе, закураныя сцены ў кватэры. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала непатушаная цыгарэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Гомелі на пажары ў кватэры пацярпела два чалавекі. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ўдзень 12 траўня ў...
|
|