Мінздароўя: Пацярпелым у ДТЗ пад Каменцам дзецям дапамагаюць найлепшыя дактары. 21.by

Мінздароўя: Пацярпелым у ДТЗ пад Каменцам дзецям дапамагаюць найлепшыя дактары

13.05.2018 19:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

Міністэрства аховы здароўя накіравала на дапамогу ўкраінскім дзецям, пацярпелым у ДТЗ пад Каменцам, найлепшых дактароў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, сітуацыя знаходзіцца пад асабістым кантролем міністра Валерыя Малашкі. Цяпер шасцёра пацярпелых дзяцей у Камянецкай раённай лякарні, адно дзіця ў цяжкім стане —  на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

З Брэста ў Каменец прыбыла брыгада медыкаў у складзе нейрахірурга, траўматолага, рэаніматолага ды іншых спецыялістаў. З Мінска ў райцэнтр даслалі дзіцячага траўматолага, нейрахірурга і дзіцячага анестэзіёлага-рэаніматолага. Частку пацярпелых дзяцей плануюць перавесці ў Брэсцкую абласную лякарню.

Страшная аўтааварыя адбылася сёння раніцай у Камянецкім раёне. Паводле звестак ДАІ, прыкладна ў 7.00 на аўтадарозе Р98 ля вёскі Мартынюкі адбылося сутыкненне Renault Master і пагрузчыка “Амкадор”. За рулём “Рэно” быў 42-гадовы грамадзянін Украіны, пагрузчыкам кіраваў мясцовы жыхар. Сутыкненне было спадарожным.

13-гадовы хлопчык, які сядзеў на пярэднім сядзенні “Рэно”, загінуў. У мікрааўтобусе была цэлая група дзяцей —  футбольная каманда з Украіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Міністэрства аховы здароўя накіравала на дапамогу ўкраінскім дзецям, пацярпелым у ДТЗ пад Каменцам, найлепшых дактароў. Як паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика