Стаўка – на моладзь. 21.by

Стаўка – на моладзь

14.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту г. Гомеля прайшла сустрэча маладзёжнага актыву Гомельскай вобласці з кіраўніцтвам РГА «Белая Русь». Ад нашага раёна ўдзел у ёй прынялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Глінішчанскай школы М.М. Майсеенка і я, Вікторыя Мароз, карэспандэнт «Хойніцкіх навін». 



У пачатку мерапрыемства была арганізавана цікавая выстаўка дасягненняў вышэйшых навучальных устаноў і працоўных калектываў абласнога цэнтра, музея БелДУТа. Таксама праводзілася дэгустацыя прадукцыі кандытарскай фабрыкі «Спартак» і ААТ «Мілкавіта».



На тэму "Роля моладзі ў дзейнасці РГА «Белая Русь» перад прысутнымі выступілі рэктар БелДУТа Ю.І. Кулажэнка і намеснік старшыні РГА «Белая Русь» па праектнай дзейнасці і сувязях з грамадскасцю А.В. Шацько. Яны падкрэслілі, што моладзь – галоўны генератар рознабаковых ідэй і планаў на карысць сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай вобласці, яе прыгажосці.



На пляцоўцы каля спорткомплексу БелДУТа прайшла акцыя «Пасадзі сваё дрэва ў гонар Вялікай Перамогі». На Алеі Герояў па цэнтральнай вуліцы Савецкай адбылося адкрыццё грамадска-патрыятычнай акцыі «Факел Перамогі».

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту г. Гомеля прайшла сустрэча маладзёжнага актыву Гомельскай вобласці з кіраўніцтвам РГА «Белая Русь». Ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика