У Смаргонскім раёне правялі абласны семінар
17.05.2018
—
Разное
|
16 мая ў нашым раёне быў праведзены абласны семінар. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці, якіх нядаўна прызначылі на гэту пасаду.
Гасцей сустрэў у Крэўскім сельвыканкаме старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Пасля азнаямлення з работай гэтага выканаўчага камітэта ўдзельнікі семінара накіраваліся да руінаў Крэўскага замка, агледзелі яго, купілі на памяць гліняныя сувеніры.
Далейшы маршрут ляжаў у Смаргонь, дзе старшыні сельвыканкамаў пазнаёміліся з работай мясцовага малаказавода, прадэгуставалі малочную прадукцыю.
У гісторыка-краязнаўчым музеі госці ўважліва праслухалі інфармацыю навуковага супрацоўніка, агледзелі залы з экспанатамі, зрабілі фотаздымкі.
Па дарозе ў Залескі сельсавет удзельнікі семінара спыніліся каля сілікатнага завода, наведалі гэта прадпрыемства, пабывалі ў заводскім музеі.
Потым старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч падзяліўся з калегамі вопытам работы, былі пытанні і да спецыялістаў сельскага выканаўчага камітэта. Напрыканцы семінара гасцям паказалі музей-сядзібу М. К. Агінскага, супрацоўнікі гэтай установы расказалі аб жыцці і творчасці кампазітара і дзяржаўнага дзеяча, яго сям’і.
У зале музея-сядзібы былі падведзены вынікі абласнога семінара.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 мая ў нашым раёне быў праведзены абласны семінар. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці, якіх нядаўна...
|
|