У Смаргоні праведзена 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў
17.05.2018
—
Разное
|
На гэтым тыдні прайшла 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў, якую вёў старшыня дэпутацкага корпуса Іван Рамановіч. Але напачатку дэпутаты разгледзелі шэраг пытанняў на пасяджэннях трох камісій: па сацыяльных пытаннях, справах моладзі, справаздачы дэпутатаў перад выбаршчыкамі, па выкананні законнасці, стварэнні бяспечных умоў для пражывання грамадзян і ахове навакольнага асяроддзя, па эканоміцы, бюджэце, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, развіцці прадпрымальніцтва.
На сесіі з інфармацыяй аб стане медыцынскай дапамогі насельніцтву і арганізацыі работы па папярэджанні захворванняў, фарміраванні здаровага ладу жыцця, умацаванні і захаванні здароўя насельніцтва на тэрыторыі раёна выступіў галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кудзяньчук.
Аб выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100, які тычыцца ўдасканалення ўліку і змяншэння колькасці пустых, старых і непрывабных дамоў у сельскай мясцовасці расказаў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Міхаіл Тамашэвіч. Была заслухана таксама інфармацыя аб выніках месячніка па навядзенні парадку, аб удзеле дэпутатаў у акцыях, выкананні дэкрэта №18.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні прайшла 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў, якую вёў старшыня дэпутацкага корпуса Іван Рамановіч. Але напачатку дэпутаты разгледзелі...
|
|