Беларусь рада поспехам Таджыкістана і гатова развіваць супрацоўніцтва.
Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Душанбэ з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.
«Я асабіста вельмі хачу, каб Таджыкістан стаў у шэраг самых развітых і перадавых краін, таму што ваш старажытны вялікі народ гэтага заслугоў-вае. Вельмі шмат вы для гэтага зрабілі. А я тут для таго, каб умацаваць нашы сувязі», — адзначыў беларускі лідар. Ён таксама звярнуў увагу на паспяховую рэалізацыю задумы па правядзенні ў Душанбэ бізнес-форуму з удзелам не толькі дзелавых колаў Беларусі і Таджыкістана, але і прадстаўнікоў іншых краін рэгіёна.
У сваю чаргу Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца адным з ключавых партнёраў Таджыкістана, выказаўшы ўпэўненасць, што візіт Прэзідэнта Беларусі дасць новы імпульс адносінам цеснай дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Беларусь і Таджыкістан дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
«Звязда».