У Лідзе міліцыя высветліла, што мясцовы маг з'яўляецца махляром
18.05.2018 14:54
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Лідзе міліцыя высветліла, што мясцовы маг з'яўляецца махляром, у яго дачыненні распачалі крымінальную справу. Праваахоўнікам вядома пра два выпадкі, калі да "мага" звярталіся па дапамогу. Адна жанчына заплаціла яму 165 еўра, іншая — 100 долараў, 60 еўра і 40 рублёў. Мужчына праводзіў "абрады" (і дома, і на выездзе) і пакідаў кліенткам пластыкавыя "абярэгі". Жанчыны чакалі некалькі месяцаў, але іх праблемы так і не былі вырашаныя, а жыццё не наладзілася. Пасля гэтага яны звярнуліся ў міліцыю. Міліцыянеры высветлілі, што жыхарак Ліды ўводзіў у зман "банальны махляр", які не мае сувязі з "вышэйшымі сіламі" і не валодае звышнатуральнымі здольнасцямі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Махлярства". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Лідзе міліцыя высветліла, што мясцовы маг з'яўляецца махляром, у яго дачыненні распачалі крымінальную справу. Як інфармуе афіцыйны...
|
|