Страшнае ДТЗ у Магілёве: разбіліся аўтобус і тры легкавікі, загінула жанчына
20.05.2018 18:38
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ Страшнае ДТЗ адбылося ў Магілёве ўвечары 19 траўня — разбіліся тры машыны і турыстычны аўтобус, загінула жанчына. Як перадае Ад удару BMW выкінула на сустрэчную і там адбылося сутыкненне з пазадарожнікам Honda. Тую ў сваю чаргу таксама выкінула на сустрэчную, дзе яна сутыкнулася з легкавіком “Лада”, які ўдарыла ў светлавую апору. У выніку гэтага спалучэння аварыяў загінула 59-гадовая пасажырка “Лады” — яны ехала на заднім сядзенні і не была прышпіленая. Пацярпеў кіроўца “Лады”, 21-гадовы жыхар Магілёўскага раёна — у яго чэрапна-мазгавая траўма і зламаны нос. Апроч таго пацярпела 3-гадовая дзяўчынка, што ехала ў “Хондзе” на заднім сядзенні ў аўтакрэсле — у яе закрытая чэрапна-мазгавая траўма і тупая траўма жывата. У турыстычным аўтобусе было 16 пасажыраў, ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Страшнае ДТЗ адбылося ў Магілёве ўвечары 19 траўня — разбіліся тры машыны і турыстычны аўтобус, загінула жанчына. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на... |
|