Ад страт да прыбытку. 21.by

Ад страт да прыбытку

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брыгадзір участка сувеніраў А.М. Цішкевіч

Адной з галоўных умоў паспяховага вядзення гаспадарчай дзейнасці ў рыначнай эканоміцы з’яўляецца актыўная работа маркетынгавай службы. Сёння для вытворцаў прамысловай прадукцыі ўжо мала проста выпусціць яе. Любому прадпрыемству неабходна прадпрыняць самыя актыўныя захады па забеспячэнню рэалізацыі сваёй прадукцыі, актыўнаму яе прасоўванню як на ўнутраным, так і на знешнім рынку краіны. Менавіта па такому прынцыпу працуе і кіраўніцтва Хойніцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Такая актыўная маркетынгавая палітыка паступова прыносіць прадпрыемству свае пазітыўныя плады.

Так, яшчэ ў мінулым годзе фабрыка працавала са стратамі, а сёння яна ўжо можа пахваліцца сваімі даходамі і няхай невялікім, але чыстым прыбыткам. Істотна пашырылася кола эканамічных партнёраў прадпрыемства, спажыўцоў яго прадукцыі, значна пашырылася геаграфія паставак вырабаў хойніцкіх майстрых. Найбольш цеснае і плённае супрацоўніцтва тут наладжана з прадпрыемствамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Так, у лясгасы Віцебскай вобласці накіроўваецца 43% швейнай прадукцыі. Высокай застаецца і ўдзельная вага лясгасаў Брэсцкай вобласці, куды накіроўваецца 29% швейных вырабаў. Актыўна вядзецца супрацоўніцтва з прадпрыемствамі беларускай сталіцы – сюды пастаўляецца 18% вырабаў нашай фабрыкі. 6% форменнага спецадзення пастаўляецца лясгасам Гомельскай вобласці, 2 % – Гродзенскай, 1% – Мінскай вобласці.

Зразумела, што апошнія адрасы з’яўляюцца пакуль што нерэалізаваным патэнцыялам прадпрыемства, і зараз перад намі стаіць задача забяспечыць больш актыўнае ўзаемадзеянне з названымі рэгіёнамі. Хаця зрабіць гэта не так і проста. Дырэктар прадпрыемства В.У. Мігай на гэты конт разважае так:
– Што датычыць рэалізацыі нашых швейных вырабаў, то іншым разам становіцца крыўдна, калі даведваешся аб тым, што нават прадпрыемствы з нашага райцэнтра заказваюць пашыў спецадзення не ў нас, а ў іншых рэгіёнах краіны. З поўнай адказнасцю заяўляю аб тым, што вырабы нашай фабрыкі з’яўляюцца аптымальнымі па суадносінах «цана-якасць». Дарагія землякі, давайце дапамагаць адзін аднаму і падтрымліваць належныя партнёрскія адносіны, працуючы на адной, роднай зямлі, ды яшчэ ў Год малой радзімы. А высокую якасць і прыстойныя цэны мы вам гарантуем.

Сапраўдным прарывам на рынку сувенірнай прадукцыі для нашай фабрыкі стаў выпуск вырабаў з каляровай саломкі. Прымянялася гэта тэхналогія і раней, але асаблівых поспехаў у той час яна чамусьці не мела. Затое сёння камбінаваныя вырабы з каляровай саломкі ідуць на «ура!». Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў зараз з’яўляецца адзіным прадпрыемствам у сістэме ДВГА «Беларускія мастацкія промыслы» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое выпускае такую аўтэнтычную прадукцыю.
Асаблівым попытам карыстаюцца і іншыя сувенірныя вырабы майстрых хойніцкай фабрыкі. На паток пастаўлены тут выпуск сувенірных сумак, якія прыйшліся да вялікай спадобы гасцям з краін Еўропы. Не менш 100 такіх сумак фабрыка штомесячна накіроўвае ў Дзяржаўны падарачны фонд прадстаўніцкай сувенірнай прадукцыі, у якім акумулююцца толькі самыя лепшыя вырабы беларускіх майстроў. Потым іх дораць гасцям з замежжа, прадстаўнікам афіцыйных дэлегацый, праз гэты фонд можна атрымаць любую інфармацыю аб вытворцах падобнай прадукцыі і выйсці з імі на прамыя кантакты.

Сакрэт высокага попыту на такую прадукцыю просты: пры выпуску гэтых вырабаў тут удалося гарманічна сумясціць 3 творчыя кампаненты – пляценне з саломкі, лён і мастацкую вышыўку.

1 жніўня бягучага года Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў адзначыць свой 80-гадовы юбілей і на прадпрыемстве робяць усё для таго, каб дастойна сустрэць гэтае свята. Напрыклад, толькі за мінулы год тут асвоены выпуск 22 новых вырабаў, пастаянна ўдасканальваецца якасць выпускаемай прадукцыі. Многія надзеі павінны спраўдзіцца пасля запланаванай мадэрнізацыі вытворчасці, якая надасць новы імпульс і новыя стымулы ў рабоце.

Віктар НАЗАРАНКА.
Фота Вікторыі МАРОЗ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брыгадзір участка сувеніраў А.М. Цішкевіч Адной з галоўных умоў паспяховага вядзення гаспадарчай дзейнасці ў рыначнай эканоміцы з’яўляецца актыўная работа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика