У Гродне на кіраўніка прыватнай фірмы абвалілася сцяна на будоўлі (фота)
21.05.2018 18:52
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by Гродзенскі міжраённы аддзел праводзіць праверку з нагоды гібелі кіраўніка прыватнага прадпрыемства. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 19 траўня каля 18.45. На тэрыторыі аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў дэмантавалі сцяну з газасілікатных блокаў. Падчас гэтага на аб'ект прыбыў 48-гадовы мужчына. пры нечаканым абвале блокаў ён атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы. На месцы здарэння працавалі следчыя з удзелам экспертаў ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці і спецыялістаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Яны апыталі відавочцаў здарэння, правялі іншыя працэсуальныя дзеянні. Праверка працягваецца. Па яе выніках здарэнню дадуць прававую ацэнку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды гібелі кіраўніка прыватнага прадпрыемства. Трагічнае здарэнне адбылося...
|
|