Мая вёска. 21.by

Мая вёска

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мая вёска

Сярод лясоў дрымучых і балотаў
З’явілася ты, вёсачка мая.
Шарыбаўкай цябе назвалі людзі
У гонар першага гаспадара.
Ён ляда карчаваў, засеяў поле,
Сям’ю сваю да працы прывучаў,
Жадаў усім вяскоўцам добрай долі
І ў спадчыну ўсё лепшае аддаў.
Раслі хаціны, як грыбы, у лесе,
Сяліліся ў іх людзі-землякі.
У сваіх сэрцах яны радасць неслі,
І гараваць было ім не з рукі.
Прайшло нямала год з тае часіны.
Змянілася і ты, мая зямля,
Але ў памяці засталіся хвіліны
Пра нашага Шарыбку, гаспадара.
Ты, вёсачка, з гадамі прыгажэла,
Мацнела дружбаю, пускала карані,
Змагалася з напасцямі, уцалела
У гады Вялікай, лютай той вайны.
Шмат згінула ў ёй маіх суседзяў,
Сяброў, братоў і жыхароў зямлі,
Што вёску гэту разам будавалі
І шанавалі, моцна бераглі.
Нашчадкам вёска наша засталася.
І мы павінны зберагчы яе,
Бо лепшае зямлі, малой радзімы,
Не знойдзеш болей у сваім жыцці.

Людміла Ігнацьеўна ЛАПІКАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Буда-Люшаўская СШ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая вёска Сярод лясоў дрымучых і балотаў З’явілася ты, вёсачка мая. Шарыбаўкай цябе назвалі людзі У гонар першага гаспадара. Ён ляда карчаваў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика