Навіны з устаноў адукацыі
24.05.2018
—
Разное
|
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ Лічыцца, што шашкі і шахматы з’яўляюцца лепшымі трэнажорамі для розуму. Як вядома, інтэлектуальныя здольнасці лепш за ўсё замацоўваюцца ў раннім узросце. У бацькоў ёсць магчымасць для развіцця ў сваіх дзяцей логікі, прасторавага мыслення, умення засяродзіцца, думаць, запісаўшы іх на заняткі па шашках і шахматах у клуб «Стратэг» у раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У клубе займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх школ горада. У час канікулаў Цэнтр творчасці стараецца арганізаваць турніры, дзе дзеці спаборнічаюць у рашэнні гульнявых шахматных задач, красвордаў, навучаюцца прынцыпам гульні ў дуэце, асновам стратэгіі і тактыкі. У апошнім такім турніры першае месца заняла каманда Горкаўскай СШ, другое – Налібацкай СШ, трэцяе – Рубяжэвіцкай СШ. Пераможцы атрымалі прызы. Алена БУГЕРА,метадыст раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
ПРАЗ ПРЫЗМУ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯЎ У рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць» наша ўстанова адукацыі паўдзельнічала ў творчым конкурсе «Праз прызму дзесяцігоддзяў», які праводзіла газета «Пераходны ўзрост». Член аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт» Максім Прыгожы актыўна ўключыўся ў пошукавую работу па збіранні неабходных матэрыялаў і фактаў. Мы арганізавалі сустрэчу з удзельнікам ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Работу назвалі «Боль, які спапяляе сэрцы». Прыемнай нечаканасцю для нас стаў тэлефонны званок з рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Нам паведамілі, што з 340 лепшых работ рэспубліканскага конкурсу «Праз прызму дзесяцігоддзяў» Максім заняў 2-е прызавое месца. Яго запрасілі ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на брыфінг. Разам з Максімам былі запрошаны маці навучэнца Святлана Іосіфаўна і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт». Брыфінг праводзіла начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ларыса Бельская. Максім Прыгожы атрымаў грамату, сертыфікат і каштоўныя падарункі ад намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса, намесніка Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Закары Тэйлара і галоўнага рэдактара газеты «Пераходны ўзрост» Жанны Шчурок. Пасля цырымоніі ўзнагароджання былі зроблены на памяць фотаздымкі. Для Максіма гэты дзень будзе адным са шчаслівых і памятных дзён у яго жыцці. Леакадзія КАРОТКАЯ, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах»Юны карэспандэнт» ДУА «Дзераўнянская СШ» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ Лічыцца, што шашкі і шахматы з’яўляюцца лепшымі трэнажорамі для розуму. Як вядома, інтэлектуальныя здольнасці лепш за ўсё замацоўваюцца ў...
|
|