Bez Bileta, але з туалетам: “Аліварыя” анансавала трэці A-Fest
24.05.2018 16:46
—
Разное
|
![]() Фота: Еўрарадыё Браварня “Аліварыя” анансавала сёлетні A-Fest – вялікі музычна-піўны фестываль у Мінску. Ён пройдзе 11 жніўня. Вечарына будзе прымеркаваная да дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў завода, мінскай легенды графа Чапскага, які адзначаецца 15 жніўня. Сёлета А-Fest ладзіцца ўжо ў трэці раз. Месца тое ж: Лошыцкі парк. Арганізатары абяцаюць абноўленае меню, фуд-корт без чэргаў (абяцаюць кожны год!) і прыбіральні, якіх хопіць на ўсіх. Спадзяёмся, з трэцяй спробы атрымаецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Еўрарадыё Браварня “Аліварыя” анансавала сёлетні A-Fest – вялікі музычна-піўны фестываль у Мінску. Ён пройдзе 11 жніўня. Вечарына будзе прымеркаваная да дня... |
|