Бяспека ідзе да вас. Петрыкаўшчыну наведалі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС
24.05.2018
—
Разное
|
Учора наш раён наведалі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога падраздзялення міністрэства на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення Сяргеем Мялешкіным праводзілі прафілактычныя гутаркі ў домаўладаннях Капаткевічаў і Колак. Жыхарам гэтых населеных пунктаў тлумачылі правілы бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных сістэм, электрапрылад, расказвалі пра становішча з пажарамі на тэрыторыі раёна і вобласці. Адзначалася, што большасць пажараў адбываецца з-за бестурботнасці людзей, таму трэба быць асабліва ўважлівымі да пытанняў пажарнай бяспекі. Прадстаўнікі Мазырскага камбіната супрацьпажарных работ Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі выставу супрацьпажарнага абсталявання і наглядна-выяўленчай прадукцыі. У Колках адбылася нарада з кіраўнікамі суб'ектаў прафілактыкі па пытаннях дзейнасці аглядавых камісій на тэрыторыі раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора наш раён наведалі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога падраздзялення міністрэства на чале з першым...
|
|