Пад Ляхавічамі падлеткі скакалі на дарогу перад машынамі, адзін загінуў. 21.by

Пад Ляхавічамі падлеткі скакалі на дарогу перад машынамі, адзін загінуў

28.05.2018 21:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Трагічнае ДТЗ адбылося ўначы 27 траўня ў Ляхавіцкім раёне. У выніку аўтааварыі загінуў падлетак, перадае прэс-служба брэсцкай ДАІ

Паводле папярэдняй версіі, інцыдэнт здарўся каля 2-й гадзіны ночы. 27-гадовы жыхар Бабруйска на аўтамабілі "Даф" з прычэпам "PANOV" ехаў па аўтадарозе Р-43 "Крычаў-Слуцк-Івацэвічы". Каля вёскі Тальмінавічы ён збіў непаўналетняга пешахода, які стаяў пасярэдзіне правай паласы праезнай часткі. 17-гадовы хлопец, на якім не было флікераў, памёр на месцы ДТЗ. 

Праверка выявмла. што кампанія з трох хлопцаў (двум па 17 гадоў, аднаму — 18) была на дыскатэцы ў вёсцы Сіняўка Клецкага раёна. Там хлопцы выпівалі, пасля чаго пешшу пайшла дадому. Яны рухаліся па ўзбочыне дарогі і дурэлі. 

Кіроўца кажа, што ў нейкі момант пабачыў у цемры цені двух хлопцаў, якія па чарзе выскоквалі з левай узбочыны на праезную частку, а потым вярталіся на ўзбочыну. Кіроўца крыху знізіў хуткасць. А потым проста перад сабой пабачыў, як з праезнай часткі падымаецца трэці хлопец. Кіроўца націснуў на тормаз, але спыніць аўтамабіль ужо не змог. 

Дарэчы, сябры загінулага падлетка адразу ж уцяклі з месца ДТЗ. Міліцыянты знайшлі іх толькі зранку.

Выявілася, што загінулы 17-гадовы хлопец — жыхар вёскі Гайнінец Ляхавіцкага раёна, ён навучаецца ў ПТВ ў Баранавічах. На выходныя падлетак прыехаў да бацькоў. 

У кіроўцы ўзялі кроў на аналіз. Утрыманне алкаголю ў выдыханым паветры, як выявілі медыкі, склала 0,0% праміле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Трагічнае ДТЗ адбылося ўначы 27 траўня ў Ляхавіцкім раёне. У выніку аўтааварыі загінуў падлетак, перадае прэс-служба брэсцкай ДАІ.  Паводле папярэдняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика