На балі ў Каралеўстве дабрыні. 21.by

На балі ў Каралеўстве дабрыні

29.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

260518j

У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел пяць маленькіх прыгажунь – дашкольніц і вучаніц першага класа. Шматдзетная сям’я Цярэшкаў са Слабады змагла выправіць на конкурс адразу дзвюх удзельніц – выхаванку дзіцячых ясляў-сада № 1 Веру і вучаніцу першага класа Коласаўскай СШ Любоў.

Непасрэдныя арганізатары мерапрыемства – мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры Марыя Манцывода і загадчыца дзіцячага аддзела Вольга Дземеш – на працягу трох месяцаў праводзілі рэпетыцыі з маленькімі ўдзельніцамі. Падрыхтоўка да свята стала магчымай дзякуючы старанням бацькоў, якім патрэбна было прывозіць дзяцей, а таксама бабуль і ўсіх членаў сем’яў, якія дапамагалі прэтэндэнткам на Міс рыхтаваць касцюмы, асабліва тыя, што не з традыцыйных матэрыялаў, і іншыя заданні да конкурсу.

Прыгожыя, у бальных сукенках дзяўчынкі паўсталі перад гледачамі і членамі журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Смірнова і метадыст Аксана Давыдзенка, а таксама дырэктар Любкаўшчынскага дома культуры Сяргей Хамко.

Дзяўчынкам патрэбна было прайсці некалькі этапаў – прадэманстраваць дэфіле на бале, прадставіць візітную картку, здзівіць усіх арыгінальнасцю касцюма з нетрадыцыйнага матэрыялу, падзяліцца планамі аб выбары будучай прафесіі і паказаць таленты ў творчым конкурсе. Усе дзеці былі арыгінальныя, непаўторныя, мілыя.

У намінацыі «Міс шарм» журы вызначыла выхаванку дзіцячых ясляў-сада № 5 Міраславу Лабун. Гэтая дзяўчынка атрымала і яшчэ адно прызнанне – «Міс фота». Тытул «Міс грацыя» дастаўся Любові Цярэшка. Вучаніца першага класа СШ № 3 Арына Шах адзначана ў намінацыі «Міс усмешка». Тытулам «Міс какетка» журы адзначыла Веру Цярэшка. Тытул «Міс Дзюймовачка» заваявала вучаніца першага класа Старасвержанскай СШ Аляксандра Пухоўская, а яшчэ ёй прысуджана ўзнагарода ў намінацыі «Міс талент». Гледачы аддалі дзяўчынцы прыз сваіх сімпатый.

У перапынках паміж конкурсамі свае таленты паказалі юныя танцоры падрыхтоўчай групы «Сунічка» ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі» пад кіраўніцтвам Алы Ярмак, а таксама салісты дзіцячай эстраднай студыі «Крынічка» Кацярына Юхнэль і Кіра Багданава, якія былі ўдзельніцамі конкурсу «Міс Дзюймовачка» ў 2014 годзе і сталі пераможцамі.

На конкурс у якасці ганаровага госця была запрошана Аляксандра Нікалаеня, якая атрымала тытул «Міс Дзюймовачка» на папярэднім конкурсе. Яна атрымала права надзець карону пераможцы сёлетняга конкурсу Аляксандры Пухоўскай.

Удзельнік тэатральнай студыі Дзмітрый Янушкевіч выдатна справіўся са сваёй роляй і дапамог вядучым зрабіць свята яркім і прыгожым.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі, што іх парадавала. Ім застануцца на памяць успаміны і фота, на якіх яны сапраўдныя прынцэсы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: 1. Любоў Цярэшка. 2. Міраслава Лабун. 3. Арына Шах. 4. Марыя Манцывода ў ролі Каралевы дабрыні з удзельніцамі конкурсу. 5. Аляксандра Пухоўская. 6. Вера Цярэшка. 7. Кветкі – ад прыхільнікаў. 8. Танцавальная імпрэза.

Фота Аляксандра ПЯТРОВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел пяць маленькіх прыгажунь – дашкольніц і вучаніц першага класа. Шматдзетная сям’я Цярэшкаў са Слабады змагла выправіць на конкурс...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика