Запамінальны фінал. 21.by

Запамінальны фінал

31.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3978.jpg

 Чарговы раёны конкурс юных знаўцаў пажанай справы прайшоў напрыканцы навучальнага года на базе ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”. Папярэднічалі фінальнай дзіцячай супрацьпажарнай гульні на сцэне шэсць занальных адборачных тураў. Удзельнікі спаборніцтваў – вучні 3-4-х класаў сярэдніх школ раёна, удзельнікі фінальнай гульні – каманды-пераможцы адборачных тураў у складзе 6 чалавек. Фіналісты: каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, ДУА “Гошчаўская СШ”, ДУА “Даманаўская СШ” і ДУА “Любішчыцкая СШ”, каманда “101” ДУА “Гортальская СШ”. Па выніках свайго занальнага адборачнага тура перамагла каманда Вулька-Аброўскай школы, але на  фінальную гульню  каманда  не прыехала.

Праграма раённага конкурсу істотна адрозніваецца ад конкурсных заданняў занальных тураў. Тут трэба было падрыхтаваць не толькі Прывітанне камандам-саперніцам, журы і балельшчыкам, але і фотовітрыну ці сценгазету, якая б адлюстровала дзейнасць дадзенага КЮВП па прафілактыцы пажараў і НС у межах сваёй школы, свайго населенага пункта, а яшчэ самаробку, тэматычна звязаную з пажарнай справай. У ліку дамашніх заданняў быў і конкурс “Гумарэсак”.

Яшчэ камандам трэба было  правільна, зладжана паслядоўна і ў кароткі прамежак часу правесці эстафету “Патушы пажар”, укамплектаваць аптэчку, неабходную пацярпеламу пры пажары, з прапанаваных 28-мі найменняў медыкаментаў, вызначыць прызначэнне і класіфікацыю знакаў бяспекі і прарабіць шмат чаго іншага, што станоўча павінна паўплываць на вывучэнне школьнікамі асноў бяспечнасці жыццядзейнасці.

У прамежках паміж конкурснымі заданнямі былі і музычныя нумары, падрыхтаваныя прадстаўнікамі КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”.

Па выніках конкурсу першае месца ў каманды “Агеньчык”  СШ №3 г.Івацэвічы ў складзе Івана Падгорнага (капітан каманды), Аляксея Кронды, Вольгі Ніскаўскіх, Арсенія Чатырбока, Веранікі Філюціч і Валерыі Кот. Другое месца журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Агеньчык” з Любішчыцкай школы, якую склалі Наташа Галушка (капітан каманды), Дзяніс Асіпік, Каця Зям’яновіч, Назар Крысюк, Надзея Доўста і Дзіма Раманюк, трэці выніковы рэзультат належыць камандзе “101” ДУА “Гортальская СШ”, а гэта Ягор Шульга (капітан каманды), Каця Клімчук, Ксенія Андрэйчук, Захар Фядковіч, Іван Мялік і Дзіма Галавач.

Усе каманды-пераможцы адначаны Граматамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны ўдзельнік атрымаў каштоўны прыз адпаведна занятаму месцу. Граматы і падарункі атрымалі Іван Падгорны з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” у намінацыі “Лепшы капітан каманды” і Асіпік Дзяніс з Любішчыцкай СШ за асабістыя артыстычныя дадзеныя.

Арганізатарамі спаборніцтваў акрамя райаддзела па НС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённае аддзяленне Беларускага Чырвонага Крыжа.

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Перамагла каманда "Агенчык" СШ №3 г. Івацэвічы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика