Рыхтуй з вясны лыжы
01.06.2018
—
Разное
|
Напэўна, можна і так перафразіраваць вядомае выслоўе аб тым, калі, у якую пару рыхтаваць той ці іншы рыштунак. Тут жа размова нават пра выканаўцаў, майстроў справы, у даным выпадку спартыўнай. Сезон для лыжнікаў – зіма. Пажадана, каб была яна снежнай і марознай. А пераможнага выніку можна дасягнуць, маючы належную фізічную падрыхтоўку. Таму і трэніруюцца сапраўдныя лыжнікі і зімой, і летам. У стаўбчан баявая гатоўнасць. Гэта пацвердзілі абласныя спаборніцтвы па агульнафізічнай падрыхтоўцы і кросе сярод навучэнцаў ДЮСШ, якія спецыялізуюцца на лыжным спорце. Каманда Стаўбцоўскага раёна стала пераможцай. Гэта яшчэ раз пацвердзіла прафесійныя якасці трэнераў Эдуарда Варывоцкага і Валерыя Кузняцова з Наваколасава, а таксама Вольгі Арлоўскай, якая шчыруе ў Заямным. Яны ўмела шліфуюць таленты, каб у лыжнікаў са Стаўбцоўшчыны быў лёгкі ход. Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, можна і так перафразіраваць вядомае выслоўе аб тым, калі, у якую пару рыхтаваць той ці іншы рыштунак. Тут жа размова нават пра выканаўцаў, майстроў справы, у...
|
|