У людской павазе. 21.by

У людской павазе

01.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Ніўнянскай вуліцы ў аграгарадку Дзераўная жыве чулая, адкрытая, спагадлівая жанчына. Гэта былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзераўнянскай сярэдняй школы С. І. Варатынцава.

Працавала яна ў школе з верасня 1972 года. Доўгі час з’яўлялася кіраўніком школьнага музея «Стаўбцоўшчына літаратурная». Наша настаўніца сабрала вельмі багаты і цікавы матэрыял пра вядомых, а таксама пра пачынаючых паэтаў і празаікаў Стаўбцоўшчыны. Апошнія гады працавала кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Спадчына».

І цяпер Софія Іосіфаўна не забывае школу. Яна ўдзельнічае ў мерапрыемствах. Кожны раз пры сустрэчы на вуліцы Софія Іосіфаўна запыніць, спытае пра школьныя справы. Я ўдзячны ёй за ўвагу да нашага школьнага жыцця, да вынікаў паспяховасці былых яе выхаванцаў. Не шкадуючы свайго часу, яна кожны год вельмі дапамагае выпускнікам школы ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, за што яны ёй вельмі ўдзячны.

У маі Софія Іосіфаўна адзначыла свой юбілей. Мы жадаем ёй моцнага здароўя, людской павагі, жыць у шчасці і радасці.

Максім ПРЫГОЖЫ, член аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай сярэдняй школы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Ніўнянскай вуліцы ў аграгарадку Дзераўная жыве чулая, адкрытая, спагадлівая жанчына. Гэта былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзераўнянскай сярэдняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика