Трохгадовы хлопчык у Кобрыне вываліўся з пятага паверха
01.06.2018 21:44
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by 31 траўня каля 14-й гадзіны ў Кобрынскую лякарню прывезлі трохгадовага хлопчыка з разнастайнымі траўмамі. У справе разбіраецца Следча-аператыўная група выявіла, што здарэнне адбылося ў кватэры на пятым паверсе дома. Дзіця было ў кватэры разам са сваімі братам, сястрой, маці і цёткай. Маці была ў пакоі з дзецьмі, але не кантралявала іх, а цётка была ў кухні. Без догляду дарослых хлопчык забраўся на стол каля акна, адтуль перабраўся на прываконне. Зачапіўшыся за гаршчок з раслінай дзіця вывалілася ў адкрытае акно. У выніку здарэння хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Кобрынскі райаддзел Следчага камітэта вядзе праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by 31 траўня каля 14-й гадзіны ў Кобрынскую лякарню прывезлі трохгадовага хлопчыка з разнастайнымі траўмамі. У справе разбіраецца Следчы камітэт.... |
|