Адкрыццё мастацкай выставы "Ружанскі вянок" у Ружанскім музеі
01.06.2018 22:52
—
Разное
|
Ёсць вельмі непаўторнае месца на Берасцейшчыне. Гэта -- Ружаны. Сюды цягнуцца думкамі многія мастакі, каб уявіць гісторыю слаўнага мястэчка, якое і сёння чаруе вока сваім старадаўным і сучасным жыццём. Пасля аднаўлення Ружанскага Палаца ўзнікла магчымасць праводзіць тут разнастайныя творчыя выставы. Каб трапіць у выставовыя залы творцу не шкада часу і дарожных намаганняў. Вось і сёлета, напачатку чэрвеня, узнікла ідэя наведаць Ружаны з мастацкай выставай. Сярод арганізатараў і ўдзельнікаў выставы – сябры творчага аб'яднання “Абуджэнне” Андрэй Лычкоўскі (г.Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск). Разам з імі прымаюць удзел у творчых праектах – мастакі суполкі “Арт-Слонім” Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі. З суседняй Бярозы таксама далучаецца мастак Анатоль Маразюк. Кожны з іх прапануе ў “Ружанскі вянок” сваю задуму, каляровае суквецце, шчыры настрой. Ім ёсць пра што распавесці ў мастацкіх творах жыхарам і гасцям Ружан. Усе іх творы пра мінулае і сучаснае роднага краю ў самых розных сродках творчага самавыказвання. А гэта – невычэрпная плынь для сучасных мастакоў, якія не спыняюцца на дасягнутым, імкнуцца быць адкрывальнікамі новага і запамінальнага. Адным словам – адбудзецца творчае свята, якое ўзбагаціць ружанскае культурнае жыццё, падорыць гледачам самыя жывыя і светлыя ўражанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць вельмі непаўторнае месца на Берасцейшчыне . Гэта -- Ружаны. Сюды цягнуцца думкамі многія мастакі, каб уявіць гісторыю слаўнага мястэчка, якое і сёння... |
|