Перспектывы росту – з пачатку года
02.06.2018
—
Разное
|
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал 2018 года На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал 2018 года. Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч паведаміла, што па выніках работы забяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў (130,5 працэнта пры прагнозе 100,5 працэнта), па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (717,6 тысячы долараў ЗША пры прагнозе 500 тысяч долараў ЗША), па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях (103,1 працэнта пры прагнозе 101 працэнт), па аб’ёме будаўніча-мантажных работ (291,4 працэнта пры прагнозе 100,1 працэнта) і рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі (108 працэнтаў пры прагнозе 103,7 працэнта). Не забяспечана выкананне прагнознага паказчыка па экспарце паслуг (66,7 працэнта пры прагнозе 103 працэнты), заданні па росце сярэднямесячнай зарплаты (718,5 тысячы рублёў пры заданні 785,8 тысячы рублёў), колькасці працаўладкаваных грамадзян на новыя створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў (35 чалавек пры заданні 69 чалавек). За першы квартал 2018 года дапушчаны страты ў 8 арганізацыях: ЗВУП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок», ААТ «Навасвержанскі лесазавод», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», УП «ПМК-233″ УП «Мінскаблсельбуд», ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», філіял «Аўтапарк № 17″ ААТ «Мінаблаўтатранс», філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства. Аб’ём прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за студзень – сакавік 2018 года склаў 29 267 тысяч рублёў, ці 132,8% да ўзроўню мінулага года. Запасы гатовай прадукцыі на 01.04.2018 склалі 3676 тысяч рублёў. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай прадукцыі ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 239,6%. Знешнегандлёвы абарот тавараў за першы квартал 2018 года склаў па раёне 14,2 мільёна долараў ЗША, у тым ліку экспарт тавараў – 10,4 мільёна долараў, імпарт – 3,8 мільёна долараў. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 6,5 мільёна долараў ЗША. Экспарт тавараў склаў 9,9 мільёна долараў ЗША (130,5% пры прагнозе 100,5%). Экспарт паслуг склаў 197,3 тысячы долараў ЗША (66,7% да ўзроўню мінулага года, пры прагнозе – 103%). Імпартавана паслуг на 109,5 тысячы долараў (181,6%). Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 87,8 долара. За студзень – сакавік 2018 года аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 20,6 мільёна рублёў. Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі ў 101% гаспадаркі раёна перавыканалі на 2,1%. Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне склала 50 323 галавы (рост 1655 жывёлін). Пагалоўе кароў малочнага статка склала 16 460 жывёлін. Валавы надой малака – 22,9 тысячы тон. Надой малака на карову склаў 1371 кг (прырост на 57 кг). Найбольш высокія тэмпы росту ў ААТ «Шашкі», «Рубяжэвічы», «Вішнявецкі-агра», «Агранёманскі», нізкія – у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Рочавічы». Вытворчасць (вырошчванне) БРЖ за прааналізаваны перыяд склала 1900,8 тоны. Тэмп росту – 106,6%. Сярэднясутачныя прывагі па раёне склалі 590 грамаў. У першым квартале 2018 года ў Стаўбцоўскім раёне ўведзена 3650 кв. м жылля. Рознічны тавараабарот гандлю атрыманы ў суме 26,5 мільёна рублёў. Тавараабарот райспажыўтаварыства склаў 4,6 мільёна рублёў. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за студзень – сакавік 2018 года склала 718,5 рубля (на 17,1% больш, чым за адпаведны перыяд 2017 года). Дэбіторскую запазычанасць арганізацыі раёна мелі ў суме 40,6 мільёна рублёў, крэдыторскую – 145,1 мільёна рублёў. Справаздачы аб сваёй рабоце за першы квартал 2018 года і аб выхадзе на прыбытак на пасяджэнні райвыканкама зрабілі дырэктар ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» Сяргей Мельнік, дырэктар ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Максім Мацяс, дырэктар філіяла «Кіруючая кампанія холдынга «ММЗ» у г. Стоўбцы Леанід Маліноўскі, в. а. дырэктара ДБУП «ПМК-233″ Мінскга абласнога ВПБУП «Мінскаблсельбуд» Андрэй Барэль, дырэктар ААТ «Навасвержанскі лесазавод» Віктар Лужкоўскі, в. а. старшыні праўлення Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства Андрэй Халюта. Шэрагу кіраўнікоў арганізацый было ўказана на недастатковую работу па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Кантроль за выкананнем рашэння райвыканкама ўскладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама па напрамках дзейнасці. Н. ЛЕАНІДАВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал 2018 года На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця... |
|