У Брэсце двое п’яных хлопцаў з сякерамі пагражалі мінакам
02.06.2018 19:01
—
Разное
|
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У цэнтры Брэста двое п’яных хлопцаў пагражалі мінакам сякерамі. Паведамленне пра гэта паступіла на лінію 102 у 17.20 у пятніцу, 1 чэрвеня ад мясцовага жыхара. На месца здарэння даслалі нарад міліцыі, які сустрэў агрэсараў у двары дома па бульвары Касманаўтаў. Літаральна праз 7 хвілінаў пасля выкліку хлопцаў затрымалі і адабралі ў іх сякеры. Гэта брэстаўчане 1990 і 1992 года нараджэння. У іх здарыўся канфлікт з мінаком, які атрымаў удар сякерай. Мужчына трапіў у лякарню і пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому. Яго здароўю нічога не пагражае. Нападнікаў даставілі ў пастарунак. Цяпер па факце інцыдэнта робіцца праверка, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У цэнтры Брэста двое п’яных хлопцаў пагражалі мінакам сякерамі. Паведамленне пра гэта паступіла на лінію 102 у 17.20 у... |
|