Калі гарыць тарфянік
04.06.2018
—
Разное
|
Засушлівае і спякотнае, часам ветранае надвор’е стварылі вялікую верагоднасць узнікнення і хуткага распаўсюджання пажараў у лясах і на тарфяніках. Каб прадухіліць вогненную бяду, у раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд туды транспарту, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, вядучых лясную гаспадарку. Сапраўды, пажаранебяспечнасць у лясах і на тарфяніках даволі вялікая. На сённяшні дзень з-за працяглых спёкі і засухі перасохла трава, а сухія трава і мох, дробнае сучча і леташняе апалае лісце можа загарэцца ад маленькай, нават нязначнае іскрынкі. Куды горшая аператыўная пажарная абстаноўка з тарфянікамі на тэрыторыі раёна. Толькі-толькі было ліквідавана гарэнне тарфяніку на тэрыторыі земляў ААТ “Падстарынь” каля вёскі Азярцо, як паступіла новае паведамленне аб тарфяным пажары: на гэты раз непадалёку ад вёскм Міронім на плошчах ЗТАА “БелАгракультура”. Тут у лічаныя гадзіны пажар распаўсюдзіўся на плошчы да трох гектараў. На ліквідацыю было затрачана чатыры дні. Патушыць пажар выратавальнікам сваёй магутнай тэхнікай і людзьмі дапамаглі ў СВУ “Даманава”. Тым не меней, варта падвоіць свае пільнасць і ўвагу кожнаму, хто знаходзіцца ў лесе, на лузе ці тарфяным полі. Памятайце, што сухі, як порах тарфянік можа ўспламяніцца імгенна, а патушыць яго магчыма праз некалькі дзён, тым болей, калі гарэнне акажацца не выяўленым у яго пачатковай стадыі. Перасохлае дробнае сучча, імхі і леташняе апалае лісце ў якасці лясной падсцілкі таксама можа загарэцца ад маленькай, нават непрыкметнай іскрынкі. А тушыць лясны пажар складана: часта на дапамогу прыходзіць авіяцыя. Выявіўшы гарэнне травы, лясны альбо тарфяны пажар неадкладна тэлефануйце ў службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112, паведаміце аб гарэнні, а потым самі прыміце меры па ліквідацыі гарэння і то ў выпадку, калі яно не набрала моцы. Калі ёсць верагоднасць рызыкі для ўласнага жыцця, то тэрмінова пакіньце небяспечнае месца. Памятайце, што непрыняцце мераў па тушэнні караецца Законам гэтак жа, як і віна ў пажары. Як паводзіць сябе ў лесе? Будзьце пільныя, уважлівыя і абачлівыя з агнём і яго крыніцамі ў такую анамальную гарачыню. Каб ваша неахайнасць не стала прычынай ляснога пажару, выконвайце наступныя патрабаванні: ніколі не падпальвайце знарок сухую траву на палетках і лясных палянах. Калі пабачыце, што гэта робяць іншыя, то паспрабуйце спыніць іх і растлумачыць, чым небяспечныя такі наўмысныя палы; ніколі не распальвайце вогнішчы ў сухім лесе ці на тарфяной глебе. Перш-наперш пераканайцеся, што кастрышча рамешчана на мінеральнай глебе (пяску ці гліне), найперш збярыце ўсю лясную падсцілку навокал у радыюсе 0,5 м; адыходзячы з лесу, патушыце касцёр, добра праліўшы вадой, разграбіце попел і пераканайцеся, што не засталося тлеючых вуголляў. Не пакідайце нават заліты вадой касцёр адразу ж, пакуль не перакаенеся, што з яго не ідзе дым ці пара. Пра тое, чым заліваць вогнішча, паклапаціцеся загадзя; не ўязджайце ў лясы ці на тарфяное поле на аўтамабілі ці матацыкле: іскры з выхлапной трубы глушыцеля могуць выклікаць узгаранне; Пастарайцеся патлумачыць сваім сябрам і знаёмым, што іх неасцярожнасць можа абярнуцца сур’ёзным пажарам. Будзьце асцярожныя з агнём. Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выратавальнікі просяць захоўваць правілы бяспекі... |
|